Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Тобіі 9 Кніга Тобіі 9 разьдзел

1 Потым пазваў Тобія Рафаэля і сказаў яму:
2 «Браце Азарыю, вазьмі з сабой адсюль чатырох паслугачоў і двух вярблюдаў, і едзь у Рагэс, і зайдзі да Габаэля, і ўручы яму распіску, і забяры ад яго грошы, і прывядзі яго з сабою на вяселле.
3 Ты ж ведаеш, што лічыць дні бацька мой, і, калі замаруджу на адзін дзень, вельмі яго засмучу.
4 І ты бачыш, як Рагуэль пакляўся, і я не магу не зважаць на яго прысягу».
5 І адправіўся Рафаэль з чатырма паслугачамі і двума вярблюдамі ў Рагэс у Мідыю, і засталіся ў Габаэля, і даў яму Рафаэль распіску яго, і расказаў яму пра Тобію, сына Табіэля, што ажаніўся з дачкой Рагуэля і запрашае яго на вяселле. І Габаэль устаў, і вынес мяшкі запячаткаваныя, і паклаў іх на вярблюдаў.
6 І разам рана ўсталі, і прыбылі на вяселле, і прыйшлі да Рагуэля, і знайшлі Тобію, які ўзлягаў пры стале. І ён ускочыў і прывітаўся з імі, і пачаў плакаць, і дабраславіў яго Габаэль, кажучы: «Дабраславёны Госпад, Які даў табе супакой, бо ты сын добрага, і найлепшага, і справядлівага чалавека, які падае міласціну! Хай дасць табе дабраславенне Госпад неба, і таксама тваёй жонцы, і бацьку твайму, і маці тваёй, ды бацьку і маці жонкі тваёй. І дабраславёны Бог, бо бачу Тобію, падобнага да майго сваяка!»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Тобіі, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017