У цараванне Дэмэтрыя, у сто шэсцьдзесят дзевятым годзе, мы, юдэі, напісалі вам у горы і пад уціскам, што нахлынулі на нас у тыя гады, калі Язон і яго прыхільнікі адвярнуліся ад святой зямлі і царства,
гэта ўсё, што Язон Цырэнец запісаў у пяці кнігах, мы пастараліся змясціць сцісла ў адной кнізе.
Але пасля смерці Сэлеўка ўладу пераняў Антыёх, на прозвішча Эпіфан, першасвятарства ж выпрошваў Язон, брат Оніі,
злачынны Язон паслаў туды гледачамі антыёхцаў з Ерузаліма, каб даставіць трыста драхмаў срэбра ў ахвяру Геркулесу; таксама тыя, хто прынёс іх, папрасілі не ўжываць іх на ахвяру, бо не належыцца, але прызначыць іх на іншую мэту.
І пасля трох гадоў Язон паслаў да Мэнелая, брата вышэй згаданага Сімона, каб адвёз грошы цару ды завяршыў разбор пільных спраў.
А ён, прадстаўлены цару, захапіў яго відам уладарным, дык здабыў для сябе першасвятарства, ахвяруючы трыста талентаў срэбра — болей, чым Язон;
І вось, Язон, які падступна выгнаў свайго ўласнага брата, сам быў падмануты другім і мусіў уцякаць, выгнаны ў край аманітаў.
Але калі разышлася лжывая вестка, што быццам Антыёх памёр, дык Язон, падабраўшы сабе не менш тысячы ваяроў, неспадзявана напаў на горад; а калі тых, што былі на муры, змусілі ўцякаць, ды калі нарэшце здабылі горад, — Мэнелай уцёк у крэпасць.
Язон жа чыніў разню сваіх грамадзян, не шкадуючы нікога, не разумеючы, што поспех супраць сваякоў ёсць найбольшае паражэнне; а ён быў перакананы, што рабуе ворагаў, а не грамадзян.