Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

АНЁЛАМ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «анёлам» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Клышкi.

АНЁЛАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагой сваёй”».


Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.

Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала:

Калі мінула восем дзён, каб абрэзаць Дзіця, далі Яму імя Езус, якое было названа анёлам перад Яго зачаццем ва ўлонні.

бо напісана: “Анёлам сваім загадае пра Цябе, каб ахоўвалі Цябе”


і памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрашэння.

Гэта той, хто быў на сходзе ў пустыні разам з анёлам, які гаварыў з ім на гары Сінай, быў з айцамі нашымі і прыняў жывыя словы, каб перадаць іх нам.

Няхай не зводзіць вас той, хто мае ўпадабанне ў самапрыніжэнні і пакланенні анёлам, хто ўваходзіць у тое, што ўбачыў, марна раздзімаючы сваім цялесным розумам,

І мы згодна прызнаём, што гэта вялікая таямніца пабожнасці: Той, хто з’явіўся ў целе, быў апраўданы ў Духу, з’явіўся анёлам, быў абвешчаны язычнікам, знайшоў веру ў свеце і быў узнесены ў славе.

І кажа анёлам: «Ён робіць сваіх анёлаў вятрамі, а слугаў сваіх — полымем агню»,


Не анёлам Бог падпарадкаваў будучы свет, пра які мы кажам.

Бо, сапраўды, Ён дапамагае не анёлам, а патомству Абрагама.

Адна з чатырох жывых істот дала сямі анёлам сем залатых чаш, напоўненых гневам Бога, які жыве на векі вякоў.

Я пачуў, як гучны голас казаў са святыні сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чашаў Божага гневу на зямлю».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter