З тых самых вуснаў выходзіць благаслаўленне і праклён. Не павінна, браты мае, так быць.
Не аддавайце злом за зло, ці знявагай за знявагу, але наадварот, благаслаўляйце, бо дзеля гэтага вы пакліканы, каб унаследаваць благаслаўленне.
каб благаслаўленне Абрагама праз Хрыста Езуса пашырылася на язычнікаў, каб мы атрымалі праз веру абяцанага Духа.
Зямля, калі п’е дождж, які часта падае на яе, родзіць расліны на карысць тым, хто яе абрабляе, атрымлівае благаслаўленне ад Бога.
Без ніякіх спрэчак, меншы атрымлівае благаслаўленне ад таго, хто больш значны.
Вы ж ведаеце, што пазней, жадаючы атрымаць у спадчыну благаслаўленне, ён быў адкінуты і не змог перамяніць мысленне, хоць са слязьмі прасіў аб гэтым.
Яны казалі гучным голасам: «Забіты Баранак годны прыняць моц, і багацце, і мудрасць, і сілу, і пашану, і хвалу, і благаслаўленне».
І я чуў, як кожнае стварэнне, якое ёсць на небе і на зямлі, пад зямлёю і на моры, і ўсё, што ў іх, казала: «Таму, хто сядзіць на троне, і Баранку — благаслаўленне і пашана, і хвала, і моц на векі вечныя».
кажучы: «Амэн! Благаслаўленне і слава, і мудрасць, і падзяка, і пашана, і сіла, і моц Богу нашаму на векі вякоў. Амэн».