Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

БЛЮЗНЕРСТВА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «блюзнерства» сустракаецца 10 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi.

БЛЮЗНЕРСТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Таму кажу вам: усякі грэх і блюзнерства будуць адпушчаны людзям, але блюзнерства супраць Духа адпушчана не будзе.

Тады першасвятар разадраў адзенне сваё і сказаў: «Ён блюзнерыць! Навошта яшчэ нам сведкі? Вось жа цяпер вы чулі блюзнерства Ягонае.

чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, зайздрасць, блюзнерства, пыха, глупства.

Вы чулі блюзнерства. Як вам здаецца?» І яны ўсе прызналі Яго вартым смерці.

Юдэі адказалі Яму: «Не за добры ўчынак хочам каменаваць Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш сябе Богам».

Усякая горыч, раздражненне, гнеў, крык і блюзнерства няхай будуць выдалены ад вас разам з усякай злосцю.

Цяпер жа і вы адкіньце гэта ўсё: гнеў, абурэнне, злосць, блюзнерства, зласлоўе з вуснаў вашых.

І стаў на беразе мора. Я ўбачыў як з мора выходзіў звер, які меў дзесяць рагоў і сем галоў, а на рагах ягоных — дзесяць дыядэм, і на галовах ягоных — імя блюзнерства.

Ён перанёс мяне ў духу на пустыню, дзе я ўбачыў жанчыну, якая сядзела на пунсовым зверы, поўным імёнаў блюзнерства, які меў сем галоў і дзесяць рагоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter