Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ДЫМ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Дым» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дым кадзіла з малітвамі святых узняўся з рукі анёла перад Богам.

Так я ўбачыў у візіі коней і вершнікаў, якія мелі панцыры колеру агню, гіяцынту і серы. А галовы коней — як галовы львоў, а з пысаў іхніх выходзіць агонь, дым і сера.

Калі адкрылася студня бездані, падняўся дым са студні, як з вялікай печы. Сонца і паветра зацьміліся ад дыму са студні.

Дым катавання іхняга будзе падымацца на векі вякоў, і не будзе мець адпачынку ні днём, ні ноччу той, хто пакланяецца зверу і яго вобразу, і той, хто прымае кляймо ягонага імені».

Тады заплачуць і будуць лямантаваць над ім каралі зямлі, якія распуснічалі з ім і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым ад яго пажару.

убачыўшы дым яго пажару: «Які горад падобны да гэтага вялікага горада?»

І другі раз сказалі: «Аллелюя! Дым яе ўзносіцца на векі вечныя!»


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ДЫМ
ДЫМАМ →