Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ЕГІПЕТ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Егіпет» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, Клышкi.

ЕГІПЕТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі адышлі, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго».

Падняўшыся, ён узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і адправіўся ў Егіпет.

А патрыярхі праз зайздрасць прадалі Юзафа ў Егіпет, але Бог быў з ім

Тады прыйшоў голад на ўвесь Егіпет і Канаан і вялікая бяда, і не знаходзілі айцы нашы ежы.

Якуб прыйшоў у Егіпет і памёр сам і айцы нашы.

Я ўбачыў прыгнёт майго народу ў Егіпце і пачуў іх стогн, таму зышоў, каб вызваліць іх. А цяпер падыдзі, Я пашлю цябе ў Егіпет”.

Праз веру пакінуў Егіпет, не спалохаўшыся гневу фараона. Вытрываў, як быццам бачыў Нябачнага.

Іхнія трупы пакіне на плошчы вялікага горада, які сімвалічна называецца Садома і Егіпет, дзе таксама быў укрыжаваны іх Пан.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter