Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАСТАЎЛЯЙЦЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «настаўляйце» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАСТАЎЛЯЙЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Браты, калі б і правініўся чалавек у нечым, вы, што трываеце ў Духу, настаўляйце яго з далікатнасцю, зважаючы на саміх сябе, каб і самім не ўпасці.

Слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце, з усёй мудрасцю навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, гімнамі і духоўнымі песнямі, з удзячнасцю спяваючы ў сэрцах вашых Богу.

Таму заахвочвайце сябе ўзаемна і настаўляйце адзін аднаго, як вы і робіце.

Просім вас, браты: настаўляйце свавольных, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.

Аднак не лічыце яго ворагам, але настаўляйце як брата.

Але настаўляйце адзін аднаго штодня, пакуль можна казаць «сёння», каб ніхто з вас не стаў жорсткім праз падман граху.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter