Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАВІНУ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «навіну» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча.

НАВІНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Анёл сказаў яму ў адказ: «Я Габрыэль, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою, і абвясціць табе добрую навіну пра гэта.

Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.

«Дух Пана на Мне, бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду,


Але Ён сказаў ім: «Таксама іншым гарадам Мне трэба абвяшчаць Добрую Навіну пра Валадарства Божае, бо дзеля гэтага Я пасланы».

Пасля гэтага Ён праходзіў па гарадах і паселішчах, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну пра Валадарства Божае. Былі з Ім Дванаццаць,

Пайшоўшы, яны праходзілі па вёсках, абяшчаючы Добрую Навіну і аздараўляючы ўсюды.

У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і абвяшчаў Добрую Навіну, прыйшлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі

Ён паслаў сваё слова сынам Ізраэля, абвяшчаючы Добрую Навіну аб спакоі праз Езуса Хрыста, які ёсць Панам усіх.

Навіну, якую мы пачулі ад Яго, абвяшчаем вам, што Бог ёсць Святло і няма ў Ім ніякай цемры.

Але, калі б нават мы ці анёл з неба пачалі абвяшчаць вам добрую навіну, якая адрозніваецца ад той, што мы абвяшчалі вам, няхай будзе пракляты!

Як раней мы казалі, так і цяпер зноў кажу: калі хто абвяшчае вам добрую навіну, якая адрозніваецца ад той, што вы прынялі, няхай будзе пракляты!

І Пісанне, якое прадбачыла, што Бог праз веру апраўдае язычнікаў, ужо Абрагаму абвясціла добрую навіну: «У табе благаслаўлёныя будуць усе народы».

Бо мы атрымалі добрую навіну так, як і тыя, хто выйшаў з Егіпта. Але пачутае слова не прынесла ім карысці, бо яны не паядналіся ў веры з тымі, хто чуў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter