Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ШЧОДРА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «шчодра» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШЧОДРА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі некаму з вас нестае мудрасці, няхай просіць у Бога, які шчодра дае ўсім і не дакарае, — і будзе дадзена яму.

Хто сее скупа, той скупа і пажне, а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.

бо гэтае публічнае служэнне не толькі дапаўняе тое, у чым маюць недахоп святыя, але і дазваляе за многае шчодра дзякаваць Богу.

якою шчодра адарыў нас ва ўсялякай мудрасці і разуменні,

Ласка ж нашага Пана шчодра перапоўніла мяне разам з вераю і любоўю, якая ў Езусе Хрысце.

Багатым гэтага веку загадвай, каб завысока пра сябе не думалі і не спадзяваліся на няпэўнае багацце, але на Бога, які шчодра дае нам усё для карыстання.

якога шчодра выліў на нас праз Езуса Хрыста, Збаўцу нашага,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter