Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЧАСТКА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «частка» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧАСТКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Жаўне́ры-ж, як расьпялі Ісуса, узялі вопратку Яго і падзялілі на чатыры часткі — ко́жнаму жаўне́ру частка, дый хітон; хітон жа быў ня шыты, але ўве́сь вытканы ад ве́рху;

пасьля зьявіўся бале́й чым пяцістам братом зара́з, з якіх большая частка й дагэтуль жывуць, некаторыя-ж паўміралі;

Што за згода між Хрыстом і Вэліалам? Ці якая частка ве́рнаму з няве́рным?

і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ бале́й адважыліся бяз страху апавядаць Слова.

І ў гэну гадзіну зрабілася трасе́ньне вялікае, і дзесятая частка ме́ста завалілася, і забіты ў трасе́ньні сем тысяч імёнаў чалаве́чых; а рэшта былі зьняты жа́хам і аддалі хвалу Богу нябёсаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter