Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДАСТАЛІ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «дасталі» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

ДАСТАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памёршых уваскрашайце, злых духоў выганяйце. Дарма́ дасталі, дарма́ давайце.

І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.

Прыйшоўшыя-ж пе́ршымі, думалі, што яны дастануць больш, але й яны дасталі па дынару.

Наадварот, гора вам, багатыры! бо вы ўжо дасталі сваю радасьць.

Калі-ж дзе́нь пачаў зыходзіць, дык прыступілі да Яго дванаццацёра і гаварылі Яму: адпра́ў народ, каб яны пайшлі ў вакалічныя сёлы й вёскі начаваць і дасталі е́сьці, бо мы тут у пустым ме́сцы.

І мы засуджаны справядліва, бо мы дасталі тое, чаго варты нашы ўчынкі; а Ён нічога благога не зрабіў.

Яны-ж сказалі да яго: Мы ані пісем аб табе́ не дасталі з Юдэі, ані ніхто з братоў, прыходзячы, не абвяшчаў і не гаварыў аб табе́ нічога благога.

Дый памазаньне, якое вы дасталі ад Яго, у вас прабывае, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але, як гэтае самае памазаньне вучыць вас аб усім, а яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым прабывайце.

Я дужа ўце́шыўся, што знайшоў сярод дзяце́й тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.

праз Якога й дасталі мы ве́раю доступ да тае́ ласкі, у якой стаімо́ і хвалімся надзе́яй славы Божай.

Што-ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не дастаў; выбраныя дасталі, а рэшта разьлютавалася,

Бо, калі-б хто, прыйшоўшы, пачаў абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі-б вы прынялі іншага духа, якога ня прымаеце, або іншае Эвангельле, якога не дасталі, дык вы былі-б ве́льмі цярплівымі.

Дзеля гэтага Ён ёсьць пасярэднік новага запаве́ту, каб, як ста́нецца сьме́рць дзеля адкупле́ньня ад праступкаў, што́ ў пе́ршым запаве́це, тыя, што пакліканы да ве́чнае спадчыны, дасталі абяца́нае.

І ўсе́ гэтыя, дастаўшы пасьве́дчаньне праз ве́ру, не дасталі абяца́нага,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter