Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ГОЛАД — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «голад» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГОЛАД

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Львяты бядуюць і церпяць голад; але тыя, што шукаюць Госпада, ня церпяць ад нястачы якога-хоч дабра.

І, як Ён голад наслаў на зямлю ды кожну сьцяблінку збожжа зьніштожыў,

Голад і смагу цярпелі яны, і душа ў іх зьнемаглася.

У той час праходзіў Ісус у суботу засе́янымі палямі; вучні Яго пачулі голад ды пачалі зрываць калосьсе і е́сьці.

Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасе́ньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта — пачатак злы́бедаў.

Папраўдзе кажу вам: многа ўдоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі зачынена было не́ба тры гады і шэсьць ме́сяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсей зямлі;

Гора вам, перасычаныя цяпе́р, бо будзеце цярпе́ць голад. Гора вам, сьмяю́чыяся цяпе́р, бо запла́чаце й зарыдаеце.

Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане́, і ён пачаў галадаць;

і будзе мясца́мі вялікае зямлі трасе́ньне, і голад, і мор, і страх, і знаме́ньні з не́ба вялікія.

І прыйшоў голад на ўсю зямлю Эгіпецкую ды Ханаанскую і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.

І сталася, пачуў голад ды захаце́ў е́сьці; пакуль-жа гатавалі, найшло на яго захапле́ньне,

І адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсе́нькім сьве́це мае быць вялікі голад; і стаўся ён за ке́сара Кляўдыя.

Хто адлучыць нас ад любві Божае? Гора, ці у́ціск, ці перасьле́даваньне, ці голад, ці нагата́, ці небясьпе́ка, ці ме́ч? Водле напісанага:

Навет да цяпе́рашняе гадзіны мы це́рпім голад і смагу, мы нагія, і б’юць нас, і бадзяемся,

Дзеля гэтага ў вадзін дзе́нь прыйдуць на яе плягі: сьме́рць і туга, і голад; і будзе спа́лена ў вагні, бо дужы́ Госпад Бог, што судзіць яе́.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter