Паводле Лукаша 15 верш » Лукаша 15:14 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 15 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 15:14 / Лк 15:14

Filter: all
А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы;

Калі ж выдаткаваў усё, стаўся вялікі голад у тым краі, і ён пачаў мець нястачу.

І, калі растраціў усё, настаў вялікі голад у той краіне, ды і сам ён пачаў галадаць.

А як ён высіліў усе, настала вялікая галадоў у тым краю, і ён згалеў.

Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане́, і ён пачаў галадаць;

Калі ж ён патра́ціў усё, настаў голад вялікі ў той краíне, і ён пачаў цярпе́ць няста́чу;

А калі выдаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы.

А калі ўсё змарнаваў, настаў моцны голад у той краіне, і ён пачаў цярпець нястачу.

Калі ж ён патраціў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане, і ён пачаў цярпець галоту;

Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у краіне тэй, і ён пачаў гібець.

Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён пачаў гараваць.

Kali-ž pražyŭ usio, nastaŭ wialiki hoład u tym krai, i jon pačaŭ harawać.

Калі-ж ён пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай краіне і ён пачаў галадаваць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter