Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СЧЭЗНУЦЬ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «счэзнуць» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Сабілы і Малахава.

СЧЭЗНУЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Госпад — Цар навекі, назаўсёды; пагане счэзнуць із зямлі Яго.

Госпадзе, ня дай Ты мне асароміцца, бо да Цябе я гукаю! Няхай бязбожнікі асаромяцца, няхай счэзнуць у пекле,

Бо згінуць бязбожнікі, і ворагі Госпада, як палёў тых краса, счэзнуць, як дым яны счэзнуць.

Няхай счэзнуць яны, як вада, што разьлілася; няхай паламаюцца стрэлы ім, як будуць нацягіваць!

Няхай счэзнуць яны, як сьлімак, што ледзьве паўзе! Няхай яны сонца ня ўбачаць, як неданосак жанчыныі

Не адцурайся мяне ў маёй старасьці; калі счэзнуць сілы мае, Ты не пакінь мяне!

Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Багаслаў, душа мая, Госпада! Альлілуя!

Выйдзе дух із яго, і ізноў зямлёю ён зробіцца; у той-жа дзень счэзнуць і мысьлі яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter