Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СУМЛЕ́НЬНЯ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «сумле́ньня» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

СУМЛЕ́НЬНЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Гэтак і нас сягоньня спасае на ўзор гэтага Хрышчэньне (не абмыцьцё цела ад бруду, але абяцаньне Богу добрага сумле́ньня) праз ускрасе́ньне Ісуса Хрыста,

Усё, што прадае́цца на торжышчы, е́шце, не разьбіраючыся дзеля сумле́ньня;

Калі-ж хто з няве́рных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык е́шце ўсё, што дадуць, не разьбіраючыся дзеля сумле́ньня.

Бо пахвала нашая гэткая: пасьве́дчаньне сумле́ньня нашага, што мы ў прастаце́ й яснаце́ Божай, не ў цяле́снай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі на сьве́це, асабліва-ж у вас.

Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумле́ньня ды ве́ры бяз хітрыкаў,

якая ёсьць абра́з цяпе́рашняга часу, калі прыносяцца дары й ахвяры, якія ня могуць зрабіць дасканалым паводле сумле́ньня таго, хто служыць,

прыступайма з шчырым сэрцам, у поўні ве́ры, акрапіўшы сэрцы ад сумле́ньня благога і абмыўшы це́ла чыстай вадою,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter