Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

СВАЯКОЎ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «сваякоў» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

СВАЯКОЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Думаючы ж, што Ён разам са спадарожнікамі, прайшлі яны дзень дарогі і пачалі расшукваць Яго між сваякоў і знаёмых,

Казаў жа і таму, хто Яго запрасіў: Калі спраўляеш абед ці вячэру, не кліч сваіх сяброў, ні сваіх братоў, ні сваіх сваякоў, ні багатых суседзяў, каб і яны не паклікалі ў адказ цябе і не была табе аддзяка.

І на другі дзень яны прыйшлі ў Кесарыю. А Карнілій чакаў іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіх сяброў.

бо хацеў бы я сам быць анафемай, адлучаным ад Хрыста дзеля маіх братоў, маіх сваякоў паводле цела.

Прывітайце Андроніка і Юнію, маіх сваякоў і вязняў са мною, знакамітых між Апосталаў, яны і ў Хрысце былі раней за мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter