Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

РА́НА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «ра́на» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

РА́НА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Паўстань слава мая! паўстань, цытра і гарпа! Я ўстану ра́на (на досьвітку).

Дарэмна для вас, што вы рана ўстаеце, позна праседжваеце, і ясьце хлеб натужнай працы. Тады, як любаснаму Свайму дае Ён сон.

І вельмі рана раніцай, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы на ўзыходзе сонца.

Уваскросшы ж рана раніцай у першы дзень тыдня, (Ён) зьявіўся сьпярша Марылі Магдаліне, зь якое выгнаў сем дэманаў.

У першы ж дзень тыдня, вельмі рана, нясучы прыгатаваныя духмянасьці, прыйшлі (яны) да магілы, і разам зь імі нікаторыя (другія);

Але і нікаторыя жанчыны з нашых зьдзівілі нас: пабываўшы рана раніцай каля магілы,

А рана нараніцы ізноў прыйшоў Ён у Сьвятыню, і ўвесь народ прыходзіў да Яго; і, сеўшы, Ён навучаў іх.

І ўбачыў я адну із галоў ягоных, быццам на сьмерць забітую, але гэта сьмяротная рана ягоная была загоена. І была зьдзіўлена ўся зямля, (гледзячы) на зьвера.

І ўсю ўладу першага зьвера (ён) чыніць перад ім і прымушае зямлю і тых, што жывуць на ёй, каб яны пакланіліся зьверу першаму, у якога была загоена сьмяротная рана ягоная;

І пайшоў першы (Ангел) і выліў чару сваю на зямлю — і сталася рана, смуродная і балючая, на людзях, якія маюць кляймо зьвера і якія пакланяюцца абразу ягонаму.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter