Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЕРАВААМАВА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «Ераваамава» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Сёмухі.

ЕРАВААМАВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Ераваам жонцы сваёй: устань і пераапраніся, каб не пазналі, што ты жонка Ераваамава, і пайдзі ў Сілом. Там ёсьць прарок Ахія; ён прадказаў мне, што я буду царом гэтага народу,

Ераваамава жонка так і зрабіла: устала, пайшла ў Сілом і прыйшла ў дом Ахіі. Ахія ўжо ня мог бачыць, бо вочы яго зрабіліся нерухомыя ад старасьці.

І сказаў Гасподзь Ахію: вось, ідзе жонка Ераваамава папытацца ў цябе пра сына свайго, бо ён хворы; так і так кажы ёй; яна прыйдзе пераапранутая.

І ўстала жонка Ераваамава і пайшла і прыйшла ў Тырцу; і як толькі пераступіла парог дома, дзіця памерла.

Ахія, пачуўшы шолах ад ног яе, калі яна ўвайшла ў дзьверы, сказаў: ўвайдзі, жонка Ераваамава; навошта табе было пераапранацца? Я грозны пасланец да цябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter