3-я царстваў 14 верш » 3 царстваў 14:6 — параўнанне перакладаў.

3-я царстваў 14 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 3 царстваў 14:6 / 1Цар 14:6

Filter: all
Ахія, пачуўшы шолах ад ног яе, калі яна ўвайшла ў дзьверы, сказаў: ўвайдзі, жонка Ераваамава; навошта табе было пераапранацца? Я грозны пасланец да цябе.

І сталася, што Ахія пачуў шоргат ног ейных, калі яна ўваходзіла, і сказаў: «Уваходзь, жонка Ерабаама. Чаму ты пераапранулася? Я — суворы пасланьнік для цябе.

Дык калі Ахія пачуў шоргат ног яе, калі яна ўваходзіла ў дзверы, сказаў: «Уваходзь, жонка Ерабаама. Чаму ты прыкідваешся іншым чалавекам? Я ж суровы пасланнік для цябе.

І сталася, як пачуў Агія шорганьне ног ейных, як яна ўвыйшла ў дзьверы, што ён сказаў: «Увыйдзі, Еровоаміха; нашто было табе прыдавацца чужой? я стродкі пасланец да цябе.

услышалъ Ахия стукание ногъ ее, входящее во двери, и рече к ней: «Пойди и внииди семо, жено Еровоамова. И почто чинишся иною, нежели есь? Азъ бо посланъ есмъ к тобе нелюбый посолъ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter