Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Гаспадарстваў 14 1 Гаспадарстваў 14 разьдзел

1 Таго часу захварэў Авія, сын Еровоамоў.
2 І сказаў Еровоам жонцы сваёй: «Устань, калі ласка, і прыдайся іншай, і не пазнаюць, што ты жонка Еровоамова, і пайдзі да Шыла. Вось, там Агія прарока; ён гукаў празь мяне, што я стану каралём над гэтым людам.
3 І вазьмі із сабою дзесяць букаткаў хлеба а сачнёў а бутлю мёду, і прыйдзеш да яго: ён паведаме табе, што будзе малцу».
4 І зрабіла так Еровоаміха: і ўстала, і пайшла да Шыла, і прышла да дому Агіі. Агія ўжо ня мог бачыць, бо вочы ягоныя сталі непарушныя ад старасьці.
5 І сказаў СПАДАР Агіі: «Вось, прышла Еровоаміха папытацца ў цябе праз сына свайго, бо ён хворы; так а так кажы ёй». І сталася, як яна прышла, што яна прыдалася чужой.
6 І сталася, як пачуў Агія шорганьне ног ейных, як яна ўвыйшла ў дзьверы, што ён сказаў: «Увыйдзі, Еровоаміха; нашто было табе прыдавацца чужой? я стродкі пасланец да цябе.
7 Пайдзі, скажы Еровоаму: "Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ’Я ўзвышыў цябе з пасярод люду, і пастанавіў за правадыра над людам Сваім Ізраелям,
8 І адтыргнуў гападарства ад дому Давідавага, і даў яго табе; а ты ня быў, як слуга Мой Давід, каторы дзяржаў расказньні Мае, і каторы йшоў за імною сэрцам сваім, робячы толькі пасьцівае перад ачыма Маімі.
9 Ты быў горш за ўсіх, што былі перад табою, і пайшоў, і зрабіў сабе іншыя багі а балваны, каб угнявіць Мяне; Мяне ж кінуў адзаду сябе.
10 Затым Я навяду беды на дом Еровоамоў, і адатну ў Еровоама нават таго, хто мочыцца да сьцяны, замкнёнага й засталага ў Ізраелю, і вымяту па доме Еровоамовым, як вымятаюць шумецьце, чысьцюсенька.
11 Хто памрэць у Еровоама ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя, бо СПАДАР сказаў’".
12 А ты ўстань а йдзі да дому свайго; як нага твая ступе ў места, то памрэць дзяцё;
13 І будуць па ім плакаць усі Ізраяляне, і пахаваюць яго; бо ён адзін у Еровоама будзе пахаваны, бо знайшлося ў ім штось добрае перад СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, з усёга дому Еровоамовага.
14 І ўзьніме Сабе СПАДАР над Ізраелям караля, каторы выгубе дом Еровоамоў таго дня; і што? нават цяпер.
15 І вытне СПАДАР Ізраеля, як трысьнік, хістаны ў вадзе, і выкаране Ізраеля з гэтае добрае зямлі, каторую даў бацьком іхным, і разьвее іх за Раку, за тое, што яны зрабілі ў сябе гаі, гневаючы СПАДАРА.
16 І аддасьць Ізраеля за грахі Еровоамовы, каторыя ён сам зрабіў і каторымі ўвёў у грэх Ізраеля».
17 І ўстала Еровоаміха, і пайшла, і прышла да Фірцу; і адно толькі ўступіла на парог дому, дзяцё памерла.
18 І пахавалі яго, і плакалі па ім усі Ізраяляне, подле слова СПАДАРОВАРА, каторае Ён праказаў слугою Сваім, Агіям прарокам.
19 Засталыя справы Еровоамовы, як ён ваяваў і як караляваў, вось, яны апісаныя ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх.
20 Дзён гаспадарстваваньня Еровоамовага было дваццаць два гады; і супачыў ён із айцамі сваімі, і загаспадарстваваў Надаў, сын ягоны, замест яго.
21 Рэговоам Саляманёнак гаспадарстваваў у Юдэі. Сорак адзін год быў Рэговоаму, як ён загаспадарстваваў, і сямнанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме, у месьце, каторае абраў СПАДАР з усіх плямёнаў Ізраелявых, каб палажыць там імя Свае. Імя маці ягонае Наама, Амонянка.
22 І рабіў Юда ліха перад ачыма СПАДАРА, і квялілі Яго болей, чымся ўсе тое, што рабілі айцове іхныя грахамі сваімі, якімі яны грашылі.
23 І збудавалі таксама яны сабе ўзвышшы а стаўпы а гаі на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам.
24 І бязулства было таксама ў гэтай зямлі, і рабілі ўсі агіды подле агідаў тых народаў, каторых СПАДАР выгнаў ад віду сыноў Ізраелявых.
25 І было пятага году дзяржавы Рэговоамовае: Шышак, кароль Ягіпецкі, узышоў на Ерузалім,
26 І ўзяў скарбы дому СПАДАРОВАГА а скарбы дому каралеўскага, і ўсе ўзяў; узяў і ўсі залатыя шчыты, што зрабіў Салямон.
27 І зрабіў кароль Рэговоам замест іх мядзяныя шчыты, і паручыў іх начэльнікам над ганцамі, каторыя сьцераглі ўход у дом каралёў.
28 І было, як толькі кароль выходзіў да дому СПАДАРОВАГА ганцы несьлі іх, і потым адносілі іх назад да залі ганцоў,
29 І засталыя справы Рэговоамовы а ўсе, што ён рабіў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
30 І вайна была меж Рэговоама й Еровоама ўсі дні.
31 І супачыў Рэговоам із айцамі сваімі, і пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давідавым. Імя маці ягонае Наама, Амонянка. І загаспадарстваваў Авіям, сын ягоны, замест яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Гаспадарстваў, 14 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.