Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Гаспадарстваў 16 1 Гаспадарстваў 16 разьдзел

1 І было слова СПАДАРОВА Егу Гананёнку супроці Ваашы, кажучы:
2 «За тое, што Я падняў цябе з пылу й пастанавіў цябе за правадыра над людам Маім Ізраелям, ты ж пайшоў дарогаю Еровоамовай і ўвёў у грэх люд Мой, Ізраялян, каб ён загневаў Мяне грахамі сваімі.
3 Вось, Я вымяту просьле Ваашы а просьле дому ягонага, і зраблю дому твайму тое ж, што дому Еровоама Невацёнка.
4 Хто памрэць у Ваашы ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць у яго на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя».
5 А засталыя справы Ваашыны, усе, што ён рабіў, і дужасьць ягоная, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
6 І супачыў Вааша з айцамі сваімі, і пахаваны ў Фірцы. І загаспадарстваваў Ела, сын ягоны, замест яго.
7 І таксама Егам Гананёнкам ужо было слова СПАДАРОВА Ваашы а дому ягонаму, асабліва праз усе ліха, што ён зрабіў у ваччу СПАДАРА, каб загневаць Яго ўчынкам рук сваіх, хочучы быць падобным да дому Еровоамовага; і затым Ён паразіў яго.
8 Дваццаць шостага, году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў на два гады Ела Ваашонак у Ізраелю ў Фірцы.
9 І змовіўся супроці яго слуга ягоны Зымра, вайводца над палавіцаю цялежкаў. А ён у Фірцы ўпіўся ў доме Арцы, дамавера ў Фірцы;
10 І прышоў Зымра, выцяў яго й забіў яго, дваццаць сёмага году Асы, караля Юдэйскага, і загаспадарстваваў замест яго.
11 Як ён загаспадарстваваў і сеў на пасадзе ягоным, то паразіў увесь дом Ваашын, не пакінуўшы яму на’т таго, што мочыцца да сьцяны, ані сваякоў ягоных, ані прыяцеляў ягоных.
12 І выгубіў Зымра ўвесь дом Ваашын, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў Ваашы Егам прарокам, —
13 За ўсі грахі Ваашыны а за грахі Еліны, сына ягонага, каторымі яны самы грашылі й каторымі ўводзілі ў грэх Ізраеля, каб загнявіць СПАДАРА, Бога, Ізраелявага, сваёй пусьцінёю.
14 А засталыя справы Еліны і ўсе, што ён рабіў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
15 Дваццаць сёмага году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Зымра, і гаспадарстваваў сем дзён у Фірцы, як люд аблягаў Ґівефон Пілісцкі.
16 Як люд, аблягаўшы, пачуў кажучых: «Змаўляўся Зымра і таксама паразіў караля», то ўсі Ізраяляне пастанавілі за караля Омру, вайводцу, над Ізраелям таго ж дня, у табару.
17 І ўзышоў Омра а ўсі Ізраяляне зь ім ад Ґівефону, і абляглі Фірцу.
18 Як абачыў Зымра, што места ўзята, увыйшоў да палацу каралеўскага дому, і запаліў за сабою каралеўскі дом цяплом, і памер,
19 За грахі свае, у чым ён ізграшыў, робячы ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, ходзячы дарогаю Еровоамовай і ў грахох ягоных, каторыя тый рабіў, каб увесьці Ізраеля ў грэх.
20 А засталыя справы Зымравы й змова ягоная, што ён змовіўся, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
21 Тады падзяліўся люд Ізраельскі на палавіцу: налавіца люду была за Фіўнам Ґінафёнкам, каб пастанавіць яго за караля, а палавіца йшла за Омрам.
22 І перамог люд, што быў за Омрам, над людам, што за Фіўнам Ґінафёнкам; і памер Фіўн, і загаспадарстваваў Омра.
23 Трыццаць першага году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Омра над Ізраелям на двананцаць год. У Фірцы ён гаспадарстваваў шэсьць год.
24 І купіў Омра гару ў Шэміра за дзьве талані срэбра, і забудаваў гару, і назваў пастаноўленае ім места Самараю, імям Шэміра, собсьніка гары.
25 І рабіў Омра ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і чыніў гарэй за ўсіх, што перад ім.
26 Ён хадзіў у вусёй дарозе Еровоама Невацёнка а ў грахох ягоных, каторымі тый увёў у грэх Ізраялян, каб гнявіць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, сваёй пусьцінёю.
27 А засталыя справы Омравы, каторыя ён зрабіў, і дужасьць, каторую ён паказаў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
28 І супачыў Омра з айцамі сваімі, і пахаваны ў Самары. І загаспадарства ваў Агаў, сын ягоны, замест яго.
29 Агаў Омранок загаспадарстваваў над Ізраелям трыццаць восьмага году Асы, караля Юдэйскага, і гаспадарстваваў Агаў Омранок над Ізраелям у Самары дваццаць два гады.
30 І рабіў Агаў Омранок ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ болей, чымся ўсі бытыя перад ім.
31 Мала было яму хадзіць у грахох Еровоама Невацёнка, — ён узяў сабе за жонку Езэвель, дачку Ефваала, караля Сыдонскага, і пачаў служыць Ваалу й кланяцца яму.
32 І ўзьняў ён аброчнік Ваалу ў доме Вааловым, каторы збудаваў у Самары.
33 І зрабіў Агаў гай, і Агаў болей рабіў тое, што гневала СПАДАРА, Бога Ізраелявага, болей за ўсіх каралёў Ізраельскіх, што былі перад ім.
34 За яго дзён збудаваў Гіель Бэтэлянін Ерыхон: на Авіраме, першаку сваім, ён палажыў под яго і на Сэґубе, наймалодшым сваім, пастанавіў брамы яго, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў Ігошуам Нунянком.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Гаспадарстваў, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.