Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Гаспадарстваў 5 1 Гаспадарстваў 5 разьдзел

1 І паслаў Гірам, кароль Тырскі, служцоў сваіх да Салямона, як пачуў, што яго памазалі за караля на месца айца ягонага; бо Гірам быў абранец Давідаў усе жыцьцё.
2 І паслаў таксама й Салямон да Гірама сказаць:
3 «Ты знаеш айца майго Давіда, што ён ня мог пастанавіць дому імені СПАДАРА, Бога свайго, з прычыны войнаў, што акружалі яго, пакуль СПАДАР не паддаў іх яму пад ступы ног ягоных.
4 І цяпер СПАДАР, Бог мой, даў імне супакой навокал, няма праціўніка ані благога стацьця.
5 І вось, я манюся пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога свайго, як казаў СПАДАР Давіду, айцу майму, кажучы: "Сын твой, каторага Я дам замест цябе на пасадзе тваім, ён пастанове тый дом імені майму".
6 А цяпер загадай, і хай насякуць імне кедраў зь Лібану; і вось, слугі мае будуць разам із тваімі слугамі, і я буду даваць табе плату за слугаў тваіх, подле тога, што ты скажаш; бо ты ведаеш, што ў нас няма людзёў, каторыя ўмелі б сячы дзервы так, як Сыдоняне».
7 Як пачуў Гірам словы Салямонавы, вельма ўзрадаваўся, і сказаў: «Дабраславёны цяпер СПАДАР, Каторы даў Давіду сына мудрага над людам вялікім гэтым».
8 І паслаў Гірам Салямону сказаць: «Я выслухаў тое, чаго ты паслаў да мяне, і споўню ўсе зычаньне твае празь дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя.
9 Слугі мае зьвязуць іх ізь Лібану аж да мора, і я прыжану іх плытамі морам на месца, каторае ты прызначыш імне, і злажу іх там, і ты возьмеш. Але й ты споўні мае зычаньне, каб дастаўляць еміну маёй дамове».
10 І даваў Гірам Салямону дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя, сусім чыста подле ўсёга зычаньня ягонага.
11 А Салямон даваў Гіраму дваццаць тысячаў карцоў пшонкі на емя дамовы ягонае і дваццаць карцоў вытаўчанае алівы. Толькі даваў Салямон Гіраму кажнага году.
12 СПАДАР даў мудрасьць Салямону, як абяцаў яму. І быў мір меж Гірама й Салямона, і яны абодва зрабілі мяжсобку змову.
13 І ўстанавіў кароль Салямон людзкую дань із усёга Ізраеля; і дань была трыццаць тысячаў чалавекаў.
14 І пасылаў іх да Лібану дзесяць тысячаў у месяц, адмяняючы: месяц яны былі ў Лібане, я два месяцы ўдома; і Адонірам над даняй.
15 І было ў Салямона семдзясят тысячаў носячых цяжары і асьмідзясят тысячаў камаломаў у горах,
16 Апрача трох тысячаў трыста нагляднікаў, пастаўленых Салямонам над работаю, каторыя радзілі люд, што рабіў работу.
17 І загадаў кароль, і выламілі камяні вялікія, камяні дарагія, на хундамэнт дому, камяні часаныя.
18 І часалі іх будаўнікі Салямонавы і будаўнікі Гірамовы і Ґіўляне, і яны прыгатавалі дзерва а каменьне станавіць дом.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Гаспадарстваў, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.