Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

МАЛАКА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «малака» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛАКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўзяў масла і малака і цялятка прыгатаванае і паставіў перад імі; а сам стаяў каля іх пад дрэвам. І яны елі.

бліскучыя вочы ад віна, і белыя зубы ад малака.

Вады папрасіў ён: малака прынесла яна, у чары вяльможніцкай падала малака выдатнага.

І годзе казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім тваім і на спажытак служанкам тваім.

бо, як ад зьбіваньня малака робіцца масла, ад ўдару ў нос цячэ кроў, так і ад абуджэньня гневу ўзьнікае свара.

з багацьця малака, якое яны дадуць, спажываць будзе масла; масла і мёд будуць есьці ўсе, што засталіся ў гэтай зямлі.

А кажуць: «каго хоча вучыць ён веданьню? і каго наводзіць на розум пропаведзьдзю? аднятых ад груднога малака, адлучаных ад саскоў?

Які ваяр служыць калі-небудзь сваім коштам? Хто, пасадзіўшы вінаград, ня есьць пладоў яго? Хто, пасучы статак, ня есьць малака ад статку?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter