Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

БЕДНЫЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «бедныя» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

БЕДНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вось, сем кароваў накшых выходзяць просьле іх, бедныя, вельмі брыдкія выглядам і худыя целам, я ня бачыў падобных, што да брыдчыні, у вусёй зямлі Ягіпецкай.

А сёмага вывальні яе й пакінь яе, і будуць жывіцца бедныя з твайго народу, а астачамі просьле іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так рабі зь вінішчам сваім і з аліўнікам сваім.

І ён сказаў: «Дабраславёна ты СПАДАРОМ, дачка мая! гэты апошні свой добры ўчынак зрабіла ты яшчэ ляпей за раньшы, што ты не пайшла за маладзёнамі, ці яны бедныя, ці багатыя.

Бедных сьхінаюць з дарогі, разам хаваюцца бедныя зямлі.

Як сынове Адамовы, так і сынове мужоў, разам багатыя й бедныя!

І будуць пасьвіцца першакі галечаў, і бедныя будуць супачываць у бясьпечнасьці; і Я заб’ю карэнь твой галадоўю, і яна заб’ець астачу тваю.

І што тады адкажуць паслове народу? — што СПАДАР заклаў Сыён, і ў ім схаваюцца бедныя зь люду Ягонага.

І павялічыцца лагодных радасьць у СПАДАРУ, і бедныя меж людзёў будуць цешыцца ў сьвятым Ізраелявым;

Убогія а бедныя шукаюць вады, але няма; язык іхны сохне ад смагі: Я, СПАДАР, адкажу ім, Бог Ізраеляў не пакіне іх.

Слухайце гэта вы, што глытаеце ўбогіх, каб бедныя перасталі быць на зямлі,

І яна ўзрушана будзе таго дня, і гэтак даведаюцца бедныя з чарады, каторыя чакалі Мяне, што гэта — слова СПАДАРОВА.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter