Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЛІЧБУ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «лічбу» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЛІЧБУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І тыя людзі, каторых пасылаў Масей выглядаць зямлю, і каторыя, зьвярнуўшыся, давялі ўсю грамаду наракаць на яго, здаючы ліхую лічбу праз тую зямлю,

І памерлі тыя людзі, каторыя здалі ліхую лічбу празь зямлю, памерлі ад паражэньяя перад СПАДАРОМ.

«Узыйдзі да Гілкі, найвышшага сьвятара, хай ён здасьць супоўную лічбу срэбра, прынесенага да дому СПАДАРОВАГА, каторае зьберлі ад люду стаячыя на варце ля парогу,

Я здаў бы Яму лічбу з усіх сігнёў сваіх, як князь я дабліжыўся б да Яго.

Гля, гэта знайшоў я, сказаў Казаньнік: кідаючы адно да аднаго, каб знайсьці лічбу,

Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны;

І, пагукаўшы яго, сказаў яму: "Што гэта я чую празь цябе? здай лічбу з аканомства свайго, бо ты ня можаш быць балей аканомам".

Як жа паслугачыя прышлі, не знайшлі іх у вязьніцы і, зьвярнуўшыся, здалі лічбу,

І прыбыўшы, і зьбершы царкву, яны здалі лічбу ім з усяго, што Бог учыніў імі, і што Ён адчыніў паганам дзьверы веры.

Прыбыўшы ж да Ерузаліму, яны былі прыняты царквою а апосталамі а старшымі, і здалі лічбу з усяго, што Бог учыніў імі.

Пачуўшы гэта, сотнік дабліжыўся да тысячніка і здаў лічбу, кажучы: «Глянь, што ты робіш? гэты ж чалавек Рымлянін».

Яны здадуць лічбу Гатоваму судзіць жывых і мертвых.

Дык кажны з нас здасьць лічбу за сябе Богу.

І няма стварэньня, няяўнага Яму, але ўсе аголена а адкрыта перад ачыма Ягонымі: Яму здамо лічбу.

Слухайце кіраўнікоў сваіх і будзьце пакорныя, бо яны дбаюць праз душы вашыя, як тыя, што маюць здаць лічбу; каб яны рабілі гэта з радасьцяй, а ня ўздыхаючы, бо вам гэта некарысна.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЛІЧБЫ →