Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Дзеі 22 Дзеі 22 разьдзел

1 «Мужы браты й айцове, паслухайце цяпер мае аправеньне перад вамі».
2 Пачуўшы, што ён загукаў да іх гэбрэйскай моваю, яны яшчэ балей сьціхлі. А ён сказаў:
3 «Я Жыд, радзіўся ў Тарсе Кіліцкім, а ўзгадаваны ў гэтым месьце ля ног Ґамаліеля, дакладна наўчаны Права айцоў, будучы рупатлівы дзеля Бога, як вы ўсі сядні;
4 Каторы перасьледаваў гэтую Дарогу аж да сьмерці, вяжучы а дастаўляючы да вязьніцы мужчынаў і жанкі,
5 Як пасьветча празь мяне найвышшы сьвятар а ўсі старцы, ад каторых і лісты адзяржаўшы да братоў, што жывуць у Дамашку, я падарожжаваў, каб тамашніх прывесьці ў зялезах да Ерузаліму, каб былі пакараны.
6 І сталася, як я падарожжаваў і бліжыўся да Дамашку, што каля паўдня разам агарнула мяне вялікая сьвятліня зь неба.
7 І я паў на зямлю, і чуў голас, што казаў імне: "Саўле! Саўле! чаму ты перасьлядуеш Мяне?"
8 А я адказаў: "Хто Ты, Спадару?" І сказаў імне: "Я Ісус Назарэцкі, Каторага ты перасьлядуеш".
9 Тыя ж, што былі з імною, запраўды бачылі сьвятліню, але ня чулі голасу таго, што казаў імне.
10 І я сказаў: "Спадару, што я маю рабіць?" І Спадар сказаў імне: "Устань і йдзі да Дамашку, і там скажуць тэ ўсе, што прызначана табе рабіць".
11 А як я спабыў відзеньне ад славы сьвятліні тае, то былыя з імною за руку прывялі мяне да Дамашку.
12 І ведамны Ананя, муж набожны подле Права, маючы сьветчаньне ад усіх Жыдоў, што жыхарылі там,
13 Прышоў да мяне і, стаўшы, сказаў імне: "Саўле браце, глянь!" І я тае ж гадзіны празерыў і абачыў яго.
14 Ён жа сказаў: "Бог айцоў нашых наканаваў цябе пазнаць волю Ягоную, і бачыць Справядлівага, і чуць голас із вуснаў Ягоных;
15 Бо ты будзеш сьветкаю Яму ў вусіх людзёў праз тое, што ты бачыў а чуў.
16 Дык чаму адвалакаеш? Устань, і ахрысьціся, і абмый грахі свае, гукаючы імя Ягонае".
17 І сталася, як я зьвярнуўся да Ерузаліму й маліўся ў сьвятыні, што я быў у захапленьню,
18 І абачыў Яго, імне кажучага: "Сьпяшайся й выйдзі ўборзьдзе зь Ерузаліму, бо тут ня прыймуць твайго сьветчаньня празь Мяне".
19 Я ж сказаў: "Спадару, яны ведаюць, што я садзіў у вязьніцу і біў па бажніцах тых, што вераць у Цябе;
20 І як лілася кроў Сьцепана, сьветкі Твайго, я таксама там стаяў, і згаджаўся, і сьцярог адзецьці тых, што забівалі яго".
21 І Ён сказаў імне: "Ідзі, Я пашлю цябе далёка да народаў"».
22 Дагэтуль слухалі яго, а па гэтым слове ўзьнялі крык, кажучы: «Вон ізь зямлі такога! ён ня мае жыць».
23 Як жа яны верашчэлі, і шпурлялі адзецьцям сваім, і кідалі пыл у паветра,
24 Тысячнік расказаў весьці яго да гораду, кажучы, што сьцёбаньням мае быць выпытаны, каб даведацца, зь якое прычыны яны так крычэлі на яго.
25 Яле, як зьвязалі яго рэменямі, Паўла сказаў сотніку, што стаяў тут. «Ціж дазволена вам сьцёбаць Рымляніна, ды не засуджанага?»
26 Пачуўшы гэта, сотнік дабліжыўся да тысячніка і здаў лічбу, кажучы: «Глянь, што ты робіш? гэты ж чалавек Рымлянін».
27 Тады тысячнік, дабліжыўшыся да яго, сказаў: «Скажы імне, ты Рымлянін?» Ён сказаў: «Але».
28 І адказаў тысячнік: «Я за вялікую суму прыдбаў гэта грамадзянства». А Паўла сказаў: «А я й нарадзіўся таковы».
29 Тады зараз адступілі ад яго тыя, што хацелі выпытаваць яго. А тысячнік, даведаўшыся, што ён быў Рымлянін, спалохаўся, што зьвязаў яго.
30 Назаўтрае ж, хочучы даведацца пэўна, у чым яго вінавалі Жыды, вывальніў яго, і расказаў зыйсьціся найвышшым сьвятаром а ўсяму сынэдрыёну, і, вывеўшы Паўлу, пастанавіў яго перад імі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Дзеі сьвятых апосталаў, 22 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.