1 І падарожжуючы пераз Амфіполь а Аполёню, яны прышлі да Салуня, ідзе была бажніца жыдоўская.
2 Тады Паўла, подле звычаю свайго, увыйшоў да іх і тры сыботы разважаў зь імі зь Пісьма,
3 Адчыняючы й даводзячы, што Хрыстос меў цярпець і ўскрэснуць ізь мертвых, і што гэты Хрыстос ё Ісус, Каторага абяшчаю вам.
4 І некатрыя зь іх пераканаліся і прылучыліся да Паўлы а Сілы, і з Грэкаў, што сьцілі, вялікая множасьць, і з выдатных жанок ня мала.
5 Але Жыды, пазавідаваўшы і ўзяўшы некатрых нягоднікаў з памеж дзяньгубаў з торгу, зьберліся гурбаю, збунтавалі места і, напаўшы на дом Ясонаў, сілаваліся вывесьці іх да гурбы.
6 Не знайшоўшы ж іх, павалаклі Ясона й некатрых братоў да месцкае ўлады, крычачы: «Гэтыя, што перавярнулі сьвет дагары нагамі, прыбылі таксама сюды!
7 І Ясон прыняў іх, і яны дзеюць супроці загадаў цэсаравых, кажучы, што ё другі кароль, Ісус».
8 І парушылася гурба і месцкая ўлада, як пачулі гэта.
9 Але, узяўшы заруку зь Ягона а із засталых, пусьцілі іх.
10 Браты ж без адвалокі выправілі ночы Паўлу а Сілу да Веры, куды прыбыўшы, яны пайшлі да бажніцы жыдоўскае.
11 Гэтыя ж былі дабрараднейшыя за тых салунскіх; яны прынялі Слова з усёй гатоўю, што дня дасьлядуючы Пісьмо, ці гэта так.
12 І шмат хто зь іх уверыў, і з пачэсьлівых грэцкіх і з мужчын ня мала.
13 Але як салунскія Жыды даведаліся, што і ў Веры Паўла абяшчаў слова Божае, яны прышлі таксама туды, узрушаючы а бунтуючы.
14 І тады без адвалокі браты выправілі Паўлу йсьці аж да мора; а Сіла а Цімох засталіся там.
15 Тыя ж, што прапушчалі Паўлу, прывялі яго аж да Атэн і, адзяржаўшы расказаньне да Сілы а Цімоха, каб яны прышлі да яго так борзда як магчыма, адышлі.
16 Як Паўла чакаў іх ув Атэнах, дух ягоны ўзрушаўся, бачачы гэтае места, поўнае балваноў.
17 Дык ён разважаў у бажніцы із Жыдамі і з тымі, што сьцілі, і што дня на таргу із сустраканымі.
18 Некатрыя таксама з эпікурскіх а стоіцкіх філёзофаў сьперачаліся зь ім. І некатрыя казалі: «Што хоча сказаць гэты пустамлён?» А іншыя: «Здаецца гэта абесьнік чужых дэманаў, бо ён абяшчаў дабравесьць Ісуса а ўскрысеньне».
19 І, узяўшы яго, прывялі да Арэопаґу, кажучы: «Ці можам мы ведаць, што гэта за новая навука, каторую ты павядаеш?
20 Бо прыносіш штось зумяваючае ў вушы нашы. Затым хочам ведаць, што гэта значыцца?
21 Атэняне ж усі і чужаземцы, што прабывалі там, ні ў чым іншым не праводзілі час, як у павяданьню й слуханьню навінаў.
22 І, стаўшы Паўла сярод Арэопаґу, сказаў: «Атэняне! з усяго бачу, што вы асабліва набожныя;
23 Бо, праходзячы й аглядаючы вашы сьвятасьці, я знайшоў таксама аброчнік, на каторым нарысавана: "Няведамаму Богу". Дык таго, каторага вы сьціце́, ня ведаючы, я абяшчаю вам.
24 Бог, што ўчыніў сьвет і ўсе, што ё на ім, будучы Спадаром неба й зямлі, не ў дамох, зробленых рукамі, жывець
25 І не патрабуе службы рук людзкіх, быццам патрабуючы чаго-колечы, Сам даець усяму жыцьцё а дыханьне а ўсе.
26 І ўчыніў з аднае крыві людзёў кажнага народу па ўсім відзе зямлі, прызначыўшы наканаваныя часы й граніцы жыхараньню іх,
27 Каб яны шукалі Бога, ці не адчуюць Яго і ці ня знойдуць Яго, хоць Ён і недалёка ад кажнага з нас;
28 Бо "мы ў Ім жывем, і кратаемся, і існуем", як і запраўды некатрыя з вашых паэтаў казалі: "Бо мы й атожылы Ягоныя".
29 Дык мы, будучы атожыламі Божымі, ня маем думаць, што Боства падобнае да золата, або да срэбла, або да каменя, выразанае мастацтвам і ўвабражэньням людзкім.
30 Дык Бог, не зважаючы на час неведзі, цяпер расказуе ўсім людзём, каб усюдых каяліся;
31 Бо Ён прызначыў дзень, у каторым мае судзіць зямлю ў справядлівасьці прызначаным Ім Мужам, даўшы довад усім, ускрысіўшы Яго зь мертвых».
32 Пачуўшы праз ускрысеньне зь мертвых, некатрыя сьміяліся, а іншыя мовілі: «Паслухаем цябе праз гэта другі разам».
33 Дык Паўла вышаў з памеж іх.
34 Некатрыя ж мужы, прылучыўшыся да яго, уверылі; памеж іх быў Дзяніс Арэопаґіт а жонка, на ймя Дамар, і іншыя зь імі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Дзеі сьвятых апосталаў, 17 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.