Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НАРОДЗЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «народзе» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАРОДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: «Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе

І сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.

І праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім.

Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце».

Багоў (судзьдзяў) не зьневажай, і начэльніка ў народзе сваім ня кліні.

«Кажы сыном Ізраелявым: калі жонка зачнець а народзе мужчынскае плоці, дык яна нячыстая будзе сем дзён; подле дзён, у каторыя яна адлучаецца з прычыны хваробы свае, яна будзе нячыстая.

А калі яна народзе жаноцкае плоці, то яна будзе нячыстая два тыдні, як у часе адлучэньня свайго, і шасьцьдзясят шэсьць дзён мае сядзець на крыві ачышчэньня свайго.

І будзе, што пяршак, каторага яна народзе, установе імя брата ягонага памерлага, каб ня было сьцерта імя ягонае ў Ізраелю.

А на пасьцелю, што выходзе з памеж ног ейных, а на дзеці, каторыя яна народзе; бо зьесьць іх зь нястачы ўсяго, патай у ваблозе а сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой у брамах тваіх.

А пусты чалавек зразумее тады, як асьліца народзе чалавека.

Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што дзень народзе.

Калі народзе сто дзяцей, і будзе жыць шмат год, так што дні год ягоных будуць чысьленыя, але душа ягоная не насыціцца дабром, і таксама ня будзе ён мець пахову, то я скажу: ськідышу ляпей, як яму;

Затым Спадар Сам дасьць вам знак: вось, тая Дзявушчая зачнець а народзе Сына, і назавець імя Ягонае: Імануель.

Прыслухайцеся да Мяне, людзе Мой, і, народзе Мой, нахіні вуха да Мяне; бо Права ад Мяне выйдзе і суд Мой на сьвятліню, люды Я супакою.

Зьбярыцеся а зьбярыцеся, бессаромны народзе,

І народзе яна Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус, бо Ён спасець люд Свой ад грахоў іхных».

«Вось, Дзявушчая зацяжарыць а народзе Сына, і назавуць імя Яго Емануель», што знача: з намі Бог.

Жонка, як родзе, мае немарасьць, бо гадзіна ейная прышла, але як народзе дзяцё, ужо ня памятуе атугі з радасьці, што людзіна на сьвет нарадзілася.

Але ў кажным народзе, хто баіцца Яго і чыне справядлівасьць, прыемны Яму.

І выпераджаў у Юдаізьме шмат каго з равесьнікаў у народзе сваім, будучы нямерна рупатлівы праз навуку айцоў сваіх.

І хвост ягоны павалок ізь неба трайціну гвездаў і кінуў іх на зямлю. І смок гэты стаў перад жонкаю, каторая мела радзіць, каб, як яна народзе, зжэрці дзецянё ейнае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter