Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАЦЕШЫЦЬ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «пацешыць» сустракаецца 12 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ПАЦЕШЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўсталі ўсі сынове ягоныя і ўсі дачкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і сказаў: «Бо зыйду да сына свайго із смуткам да шэолю». І плакаў па ім ацец ягоны.

І сказаў Давід: «Я зраблю ветласьць Гануну Нагашонку, як ацец ягоны зрабіў ветласьць імне». І паслаў Давід слугаў сваіх пацешыць Гануна па айцу ягоным. І прышлі слугі Давідавы да зямлі Амонскае.

І плакаў па іх Яхрэм, айцец іхны, шмат дзён, і прышлі браты ягоныя пацешыць яго.

І сказаў Давід: «Выкажу я зычлівасьць Гануну Нагашонку, бо айцец ягоны зрабіў імне зычлівасьць». І паслаў Давід паслоў пацешыць яго па айцу ягоным. І прышлі слугі Давідавы да зямлі сыноў Амонавых, да Гануна, пацешыць яго.

Агаласіць прыемны год СПАДАРОЎ і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх, што ў жалобе,

І ня будуць ім ламіць хлеб у жалобе, каб пацешыць яго па нябошчыку, і не пададуць ім піць чару пацяшэньняў па айцу ягоным і па маці ягонай.

Сыён выцягае рукі свае, няма каму пацешыць яго. СПАДАР расказаў празь Якава: праціўнікі ягоныя будуць навокал яго; Ерузалім памеж іх, як здаленая за нечысьць.

Яны пачулі, што я ўздыхаю, і няма каму пацешыць мяне; усі варагі мае пачулі празь немарасьць маю, цешацца, што Ты ўчыніў; прывядзі дзень, менаваны Табою, і няхай ім будзе, як імне!

Што імне сьветчыць табе? што знайду падобнае да цябе, дачка Ерузалімская? да чаго прыраўную цябе, каб мог пацешыць цябе, дзеўка, дачка Сыёнская? бо вялікае, як мора, патрышчаньне твае; хто можа вылячыць цябе?

«Быў чуваць голас у Раме, галашэньне а плач а шмат жалобы: Рахіль плача па дзяцёх сваіх і не даецца пацешыць, бо іх няма».

І шмат хто зь Юдэяў прышлі да Мархвы а Марыі пацешыць іх па брату іхным.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter