Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Яана 11 Евангеля Яана 11 разьдзел

1 Быў жа хворы якісь Лазар ізь Віфані, ізь сяла Марыі а Мархвы, сястры ейнае.
2 Гэта была Марыя, што памазала Спадара масьцяй і выцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі; Лазар, брат ейны, быў хворы.
3 Дык сёстры паслалі да Яго, кажучы: «Спадару, вось, тый, каторага Ты любіш, хворы».
4 Пачуўшы, Ісус сказаў: «Гэта хвароба не на сьмерць, але дзеля славы Божае, каб Сын Божы ўславіўся перазь яе».
5 Ісус жа мілаваў Мархву а сястру яе а Лазара.
6 Дык як пачуў, што Лазар хворы, тады застаўся Ён на два дні на тым месцу, ідзе быў.
7 Адлі, просьле гэтага, кажа вучанікам: «Пайдзіма ізноў да Юдэі».
8 Вучанікі кажуць Яму: «Раббі, кадзе Юдэі шукалі ўкаменаваць Цябе, а Ты йдзеш ізноў туды?»
9 Ісус адказаў: «Ці не двананцаць гадзінаў у дні? хто ходзе ўдзень, не спатыкаецца, бо бача сьвятліню гэтага сьвету.
10 А хто йдзець ночы, спатыкаецца, бо сьвятліні няма ў ім».
11 Сказаў Ён гэта й просьле гэтага кажа ім: «Лазар, прыяцель наш, заснуў, але Я йду пабудзіць яго».
12 Затым вучанікі сказалі Яму: «Спадару, калі заснуў, ачуняе».
13 Але Ісус сказаў празь сьмерць ягоную, а яны думалі, што кажа Ён праз спачын у сьне.
14 Тады Ісус сказаў ім выразьліва: «Лазар памер,
15 І Я цешуся дзеля вас, што Я ня быў там, каб вы ўверылі; але йдзіма да Яго».
16 Тады Хама, зва ны Блізьнюк, сказаў сябром сваім, вучанікам: «Пайдзіма таксама, каб памерці зь Ім».
17 Тады, прышоўшы, Ісус засьпеў, што ён ужо быў чатыры дні ў гробе.
18 Віфаня ж была ля Ерузаліму, стадаў пятнанцаць.
19 І шмат хто зь Юдэяў прышлі да Мархвы а Марыі пацешыць іх па брату іхным.
20 Тады Мархва, як пачула, што Ісус ідзець, вышла наўпярэймы Яму; Марыя ж сядзела дома.
21 І сказала Мархва Ісусу: «,Спадару, калі б Ты быў тут, не памер бы брат мой.
22 Але й цяпер я ведаю, што, чаго Ты просіш у Бога, Бог даець Табе».
23 Ісус кажа ёй: «Ускрэсьне брат твой».
24 Мархва кажа Яму: «Ведаю, што ўскрэсьне ў вускрысеньне апошняга дня».
25 Ісус сказаў ёй: «Я ўскрысеньне а жыцьцё; хто вера ў Мяне, хоць бы памер, будзе жыць.
26 І кажны, што жывець і вера ў Мяне, ніяк ніколі не памрэць. Ці верыш ты гэтаму?»
27 Кажа яна Яму: «Але, Спадару, я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Каторы прышоў на сьвет».
28 І, сказаўшы гэта, яна пайшла й гукнула патай сястру сваю Марыю, кажучы: «Вучыцель тут і гукае цябе».
29 Яна, як пачула, борзда ўстала й пайшла да Яго.
30 Яшчэ ж Ісус ня прышоў да сяла, але быў на месцу, ідзе Мархва прышла Яму наўпярэймы.
31 Затым тады Юдэі, што былі зь ёю ў доме й цешылі яе, бачачы, што Марыя борзда ўстала й вышла, пайшлі за ёй, кажучы: «Яна йдзець да гробу, каб плакаць там».
32 А Марыя, як прышла, ідзе быў Ісус, абачыўшы Яго, пала ў ногі Яму, кажучы Яму: «Спадару, калі б Ты быў тут, не памер бы брат мой».
33 Ісус жа, як абачыў, што яна плача, і Юдэі, што прышлі зь ёю, плачуць, узрушыўся ў духу і зьнемарасьціўся, і сказаў:
34 «Ідзе вы паклалі яго?» Сказалі Яму: «Спадару, ідзі й абач».
35 У Ісуса пакаціліся сьлёзы.
36 Юдэі ж сказалі: «Вось, як Ён любіў яго».
37 А некатрыя зь іх казалі: «Ці ня мог бы Гэты, што адчыніў вочы нявісному, учыніць, каб ён не памер?»
38 Ісус жа, ізноў застагнаўшы Сам у Сабе, прыходзе да гробу. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.
39 Ісус кажа: «Адыйміце камень». Мархва, сястра памерлага, кажа Яму: «Спадару, ужо аддаець ад яго, гэта ж ён чацьверты дзень».
40 Ісус кажа ёй: «Ці не казаў Я табе, што, калі ўверыш, абачыш славу Божую?»
41 Дык яны аднялі камень. Ісус жа ўзьняў вочы свае дагары й сказаў: «Войча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.
42 Я ведаў, што заўсёды чуеш Мяне; але сказаў дзеля груду, што навокал, каб яны ўверылі, што Ты паслаў Мяне».
43 Сказаўшы гэта, загукаў вялікім голасам: «Лазару, выходзь!»
44 І памерлы вышаў, маючы зьвязаныя ногі й рукі пахоўнымі полкамі; і від ягоны быў завязаны хустачкаю. Ісус кажа ім: «Разьвяжыце яго, і няхай ідзець».
45 Тады шмат хто зь Юдэяў, ка,торыя былі прышоўшы да Марыі й бачылі, што Ён учыніў, уверылі ў Яго.
46 Але некатрыя зь іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што Ісус учыніў.
47 Тады найвышшыя сьвятары а фарысэі зьберлі раду й сказалі: «Што нам рабіць? бо Гэты Чалавек шмат чыне знакоў.
48 Калі пакінем Яго так, дык усі ўвераць у Яго, і прыйдуць Рымляне, і забяруць месца нашае і народ нашы».
49 Адзін жа зь іх, Каяпа, будучы таго году найвышшым сьвятаром, сказаў ім:
50 «Вы нічога ня ведаеце ані разважаеце, што карысьней, каб адзін чалавек памер за люд, а ня ўвесь народ загінуў».
51 Гэта ж ён сказаў не ад сябе, але, будучы таго году найвышшым сьвятаром, прарок, што Ісус меў памерці за гэты народ;
52 І не адно за народ, але таксама, каб расьцярушаныя вонках дзеці Божыя зьберці ў вадно.
53 Дык ад тога дня яны зрадзіліся, каб забіць Яго.
54 Затым Ісус не хадзіў балей яўна памеж Юдэяў, але пайшоў адтуль да краіны ля пустыні, да места, званага Ефраім, і там заставаўся з вучанікамі.
55 А была блізка Пасха Юдэйская, і шмат хто з краіны тае прышоў да Ерузаліму перад Пасхаю, каб ачысьціцца.
56 І шукалі Ісуса, і размаўлялі мяжсобку, стоячы ў сьвятыні: «Што вы думаеце? Ці Ён ані ня прыйдзе на сьвята?
57 Найвышшыя ж сьвятары а фарысэі выдалі загаду, каб, калі хто ведае, ідзе Ён, наказаць, каб няць Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Яана, 11 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.