Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Яана 3 Евангеля Яана 3 разьдзел

1 Быў жа чалавек із фарысэяў, імя ягонае Мікадым, старац юдэйскі.
2 Ён прышоў да Ісуса ночы й сказаў Яму: «Раббі, мы ведаем, што Ты вучыцель, прышлы ад Бога, бо ніхто ня можа чыніць такіх знакоў, якія Ты чыніш, калі ня будзе Бога зь ім».
3 Ісус, адказуючы, сказаў яму: «Запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца згары, ня можа бачыць гаспадарства Божага».
4 Мікадым кажа Яму: «Як можа людзіна нарадзіцца, будучы стары? нягож можа ён другі раз увыйсьці ў вулоньне маці свае, каб нарадзіцца?»
5 Ісус адказаў: «Запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады й Духа, ня можа ўвыйсьці ў гаспадарства Божае.
6 Народжаныя зь цела ё цела; а народжаныя з Духа ё дух.
7 Ня дзівуйся, што Я сказаў Табе: "Маеце нарадзіцца нанава".
8 Вецер вее, ідзе хоча, і гук яго чуеш, але ня ведаеш, скуль прыходзе й куды йдзець. Гэтак кажны, народжаны з Духа».
9 Мікадым адказаў і сказаў Яму: «Як гэта можа быць?»
10 Ісус адказаў і сказаў яму: «Ты вучыцель Ізраеляў і ня ведаеш гэтага?
11 Запраўды, запраўды кажу табе: мы кажам тое, што ведаем, і сьветчым праз тое, што бачылі, але вы сьветчаньня нашага ня прыймаеце.
12 Калі Я сказаў вам земнае, і вы ня верыце; як паверыце, калі скажу вам нябёснае?
13 І ніхто ня ўзышоў на неба, адно хто зышоў зь неба, Сын Людзкі, Каторы ёсьць у небе.
14 І як Масей узьняў гада на пустыні, так мае Сын Людзкі быць узьняты,
15 Каб кажны, што ўвера ў Яго, меў жыцьцё вечнае.
16 Бо так умілаваў Бог сьвет, што Сына Свайго адзінароднага Ён аддаў, каб кажны, хто вера ў Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго на сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет спасёны быў перазь Яго.
18 Хто вера ў Яго, ня будзе суджаны; а хто ня вера, ужо засуджаны, бо ня ўверыў у імя адзінароднага Сына Божага.
19 «Гэта ж ё суд, што сьвятлінл прышла на сьвет, але людзі ўмілавалі цямноту балей за сьвятліню; бо ўчынкі іхныя былі благія.
20 Бо кажны, што робе ліха, ненавідзе сьвятліні і ня йдзець да сьвятліні, каб ня былі ганены ўчынкі ягоныя.
21 Але хто чыне праўду, ідзець да сьвятліні, каб учынкі ягоныя выявіліся, што ў Богу ўчынены яны».
22 Просьле гэтага прышоў Ісус а вучанікі Ягоныя да зямлі Юдэйскае, і там Ён жыў зь імі, і хрысьціў.
23 А Яан тамака хрысьціў у Еноне, ля Саліму, бо там было шмат вады; і яны прыходзілі, і хрысьціліся.
24 Бо Яан ня быў яшчэ пасаджаны ў вязьніцу.
25 І ўзьнікла сьпярэчка памеж вучанікаў Яанавых і Юдэяў праз ачышчэньне.
26 І прышлі да Яана, і сказалі яму: «Раббі, Тый, што быў із табою за Ёрданом, праз Каторага ты сьветчыў, гля, Ён хрысьце, і ўсі прыходзяць да Яго».
27 Яан, адказуючы, сказаў: «Ня можа людзіна, ўзяць нічога, калі ня дана ёй ізь неба.
28 Вы самы Імне пасьветчыце, што Я сказаў: "Я ня Хрыстос, але што Я пасланы перад Ім".
29 Хто мае княгіню маладую, тый князь малады; а прыяцель князеў, што стаіць і слухае яго, вельма цешыцца з голасу князявага. Дык радасьць мая споўнілася.
30 Ён мае расьці, а я меншаць.
31 Хто прыходзе з вышы, Тый над усімі. Хто паходзе ізь зямлі, ё земны, і гукае, як земны. Хто прыходзе зь неба, ё над усімі.
32 Што Ён бачыў а чуў, праз тое сьветча; і ніхто ня прыймае сьветчаньня Ягонага.
33 Хто прыняў сьветчаньне Ягонае, тый прыпячатаваў, што Бог праўдзівы.
34 Бо тый, каго паслаў Бог, кажа словы Божыя; бо ня мераю даець Бог Духа.
35 Айцец мілуе Сына і ўсе даў у руку Ягоную.
36 Хто вера ў Сына, мае жыцьцё вечнае; але хто ня вера ў Сына, не абача жыцьця, але гнеў Божы перабывае на ім».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Яана, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.