Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Яана 17 Евангеля Яана 17 разьдзел

1 Гэта вымавіў Ісус і, узьняўшы вочы Свае да неба, сказаў: «Войча! прышла гадзіна, услаў Сына Свайго, каб Сын Твой мог уславіць Цябе;
2 Бо Ты даў Яму ўладу над усім целам, каб усім, каторых Ты даў Яму, Ён даў жыцьцё вечнае.
3 А гэта ё жыцьцё вечнае, каб зналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, Каторага Ты паслаў, Ісуса Хрыста.
4 Я ўславіў Цябе на зямлі, скончыўшы справу, каторую Ты даў Імне ўчыніць.
5 І цяпер услаў Мяне, Войча, у Сабе Самым, славаю, каторую Я меў у Табе ўперад чымся сьвет быў.
6 Я выявіў імя Твае людзём, каторых Ты даў Імне ізь сьвету; яны былі Твае, і Ты даў іх Імне, і яны зьдзяржалі слова Твае.
7 Цяпер яны пазналі, што ўсе, што Ты даў Імне, ад Цябе ё;
8 Бо словы, што Ты даў Імне, Я даў ім, і яны прынялі і пазналі запраўды, што Я вышаў ад Цябе, і ўверылі, што Ты паелаў Мяне.
9 Я за іх прашу, не за сьвет прашу, але за тых, каторых Ты даў Імне, бо яны — Твае;
10 І ўсе Мае — Твае, і Твае — Мае, і Я ўслаўлены ў іх.
11 І Я ўжо не на сьвеце, а яны на сьвеце, і Я йду да Цябе. Войча Сьвяты! захавай іх у імя Свае, каторых Ты даў Імне, каб яны былі адно, як мы.
12 Як Я быў зь імі, Я заховаваў іх у імя Твае; каторых Ты даў Імне, Я ўсьцярог, і ні водзін ізь іх не загінуў, адно сын загубы, каб выпаўнілася Пісьмо.
13 Цяпер жа йду да Цябе, і кажу гэта на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю, напоўненую ў сабе.
14 Я даў ім слова Твае, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны не ад сьвету, як Я не ад сьвету.
15 Я не прашу, каб Ты ўзяў іх ізь сьвету, але каб захаваў іх ад ліха.
16 Яны не ад сьвету, як Я не ад сьвету.
17 Усьвяці іх у праўдзе! слова Твае — праўда.
18 Як Ты паслаў Мяне на сьвет, і Я паслаў іх у сьвет;
19 І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб яны былі ўсьвячаны праўдаю.
20 І не за іх толькі Я прашу, але таксама за тых, што вераць у Мяне подле слова іхнага,
21 Каб усі былі адно; як Ты, Войча, у Імне, і Я ў Табе, каб і яны ў нас былі, каб верыў сьвет, што Ты Мяне паслаў.
22 І славу, што Ты даў Імне, Я даў ім, каб былі адно, як мы адно.
23 Я ў іх, і Ты ў Імне, каб яны сталі супоўна адным, каб сьвет пазнаў, што Ты паслаў Мяне, і каб Ты ўмілаваў іх, як Ты ўмілаваў Мяне.
24 Войча! каторых Ты даў Імне, Я зычу, каб, ідзе Я, і яны былі з Імною, каб бачылі славу Маю, каторую Ты даў Імне, бо Ты ўмілаваў Мяне перад закладзінамі сьвету.
25 Войча справядлівы! і сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне.
26 І Я паведаміў ім імя Твае і паведамлю, каб міласьць, каторай Ты ўмілаваў Мяне, была ў іх, і Я ў іх».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Яана, 17 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.