Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Яана 15 Евангеля Яана 15 разьдзел

1 Я — запраўднае віно, а Айцец Мой — вінар.
2 Кажную галузу на Імне, што ня родзе плоду, Ён забірае; і кажную, каторая родзе плод, абцінае, каб больш плоду радзіла.
3 Вы ўжо чыстыя пераз слова, што Я вам казаў.
4 Перабывайце ў Імне, а Я ў вас. Як галуза ня можа радзіць плоду сама ізь сябе, калі не застаецца на віне, так і вы, калі ня будзеце ў Імне.
5 «Я — віно, вы — галузы. Хто перабывае ў Імне, і Я ў ім, тый родзе шмат плоду, бо безь Мяне ня можаце чыніць нічога.
6 Калі хто не перабывае ў Імне, ён выкінены вон, як галуза, і ссох; і зьбіраюць іх, і ў цяпло кідаюць, і яны згараюць.
7 «Калі будзеце ў Імне, і словы Мае будуць перабываць у вас, — усяго, чаго зычыце, прасіце, і будзе вам.
8 У тым ёсьць Айцец Мой услаўлены, што вы шмат пладоў дасьце і станеце вучанікамі Маімі.
9 «Як Айцец умілаваў Мяне, так Я ўмілаваў вас; застаньцеся ў любосьці Маёй.
10 Калі вы расказаньні Мае будзеце дзяржаць, вы застаніцеся ў міласьці Маёй, як Я расказаньні Айца Свайго зьдзяржаў і застаюся ў міласьці Ягонай.
11 Я гэта сказаў вам, каб радасьць Мая была ў вас, і радасьць ваша была поўная.
12 «Гэта — расказаньне Мае, каб вы мілавалі адзін аднаго, як Я ўмілаваў вас.
13 Ніхто ня мае большае міласьці за тую, як хто жыцьцё свае аддасьць за прыяцеляў сваіх.
14 Вы прыяцелі Мае, калі робіце тое, што Я расказую вам.
15 Я ўжо не заву вас нявольнікамі, бо нявольнік ня ведае, што робе гаспадар ягоны; але вас Я назваў прыяцельмі, бо ўсе, што пачуў у Вайца Свайго, Я азнайміў вам.
16 «Ня вы Мяне абралі, але Я абраў вас і прызначыў вас, каб вы йшлі й плод давалі, і плод вашы заставаўся б, каб даў вам Айцец, чаго толькі папросіце ў Яго ў імя Мае.
17 «Гэта расказую вам, каб вы мілавалі адзін аднаго.
18 Калі сьвет ненавідзе вас, ведайце, што Мяне ён уперад за вас зьненавідзіў.
19 Калі б вы былі ізь сьвету, сьвет любіў бы собскіх; а як вы ня ізь сьвету, але Я абраў вас ізь сьвету, затым сьвет ненавідзе вас.
20 Памятуйце слова, што Я сказаў вам: "Нявольнік не вялікшы за гаспадара свайго". Калі перасьледавалі Мяне, будуць і вас перасьледаваць; калі б дзяржалі слова Мае, дзяржалі б і вашае.
21 Але гэта ўсе будуць рабіць вам за імя Мае, бо ня знаюць Таго, хто паслаў Мяне.
22 Калі б Я ня прышоў і не казаў ім, яны ня мелі б грэху; а цяпер ня маюць выбачэньня за грэх свой.
23 «Хто ненавідзе Мяне, і Айца Майго ненавідзе.
24 Калі б Я ня ўчыніў памеж іх справаў, каторых ніхто іншы ня ўчыніў, яны ня мелі б грэху; але цяпер бачылі і зьненавідзілі Мяне а Айца Майго.
25 Але каб споўнілася слова, напісанае ў Праве іхным: "Зьненавідзілі Мяне бяз прычыны".
26 А як прыйдзе Пацяшыцель, Каторага Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, што ад Айца паходзе, Ён будзе сьветчыць празь Мяне.
27 І вы таксама сьветча, бо ад пачатку вы з Імною.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Яана, 15 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.