1 Так сказаў Ісус і падняў Свае вочы да неба і мовіў: Ойча, прыйшла гадзіна, услаў Сына Твайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе,
2 бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён усяму, што Ты даў Яму, даў-бы вечнае жыцьцё.
3 Гэтае-ж вечнае жыцьцё ёсьць у тым, каб пазналі Цябе адзінага праўдзівага Бога і Таго, што Ты Яго паслаў, Ісуса Хрыста.
4 Я ўславіў Цябе на зямлі, завяршыў дзела, што Ты даў Мне зрабіць.
5 Дык цяпер услаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога тэй славаю, якую Я меў у Цябе раней існаваньня сьвету.
6 Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне ад сьвету; яны былі Твае і Ты даў Мне іх, і яны захавалі Слова Тваё.
7 Цяпер яны зразумелі, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе.
8 Бо словы, якія Ты даў Мне, Я аддаў ім і яны прынялі і сапраўды зразумелі, што Я зыйшоў ад Цябе, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
9 За іх прашу, не за ўвесь сьвет прашу, але за тых, якіх Ты Мне даў, бо яны Твае.
10 І ўсё Маё Тваё і Тваё Маё; і ў іх Я ўславіўся.
11 Я ўжо не на сьвеце, а яны на сьвеце; Я-ж да Цябе іду. Ойча Сьвяты! захвай іх ў імя Тваё, тых якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы.
12 Калі Я быў з імі, Я захаваў іх у Твайё імя тых, якіх Ты Мне даў. Я захаваў іх, і ніхто з іх ня згінуў, акрамя сына пагібелі, каб сбылося Пісаньне.
13 Цяпер-жа іду да Цябе і гэтае гавару на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.
14 Я аддаў ім Тваё слова, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
15 Не прашу, каб Ты забраў іх са сьвету, але каб захаваў іх ад злога.
16 Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
17 Асьвяці іх Тваею праўдаю, Тваё слова — праўда!
18 Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет.
19 І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб яны былі асьвячаны праўдаю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Івана, 17 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.