1 Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок Галілейскага або Тывэрыядзкага мора.
2 І йшло за Ім мноства народу, бо бачылі цуды, акія Ён учыніў з хворымі.
3 І ўзыйшоў Ісус на ўзгорак і там сеў з Сваімі вучнямі.
4 А было блізка жыдоўскае сьвята Пасхі.
5 Ісус падняўшы вочы і ўгледзеўшы, што да Яго йдзе многа народу, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлеба, каб іх накарміць?
6 Казаў-жа Ён гэта выведваючы ў яго, бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць.
7 Піліп адказаў Яму: ім на дзьвесьце дынараў будзе мала хлеба, каб кожнаму з іх дасталося хоць па крысе.
8 Адзін з Ягоных вучняў, Андрэй брат Сымона Пятра, кажа Яму:
9 Тут ёсьць у аднаго хлапца пяць ячменных хлябоў і дзьве рыбы, але што гэта для такога мноства?
10 Ісус сказаў: кажэце людзям пасядаць. Была-ж на тым мейсцы густая трава. І вось пасядалі мужчыны лікам каля пяцёх тысячаў.
11 І ўзяў Ісус хлебы і, аддаўшы хвалу, раздаў сядзеўшым; таксама і рыбы, колькі хто хацеў.
12 І як пад’елі, сказаў Сваім вучням: пазьбірайце кускі, якія асталіся, каб нічога не прапала.
13 І пазьбіралі і напоўнілі дзьвянаццаць кашоў кускамі ад пяцёх ячменных хлябоў, якія асталіся ў тых, што елі.
14 Людзі-ж, што бачылі цуд, які зрабіў Ісус, сказалі: гэта сапраўды той прарок, што мае прыйсьці ў сьвет.
15 Ісус-жа, ведаючы, што хочуць прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адыйшоў на гару адзін.
16 Калі-ж настаў вечар, дык Ягоныя вучні зыйшлі да мора
17 і ўвайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора ў Капэрнаум. Станавілася ўжо цёмна, а Ісус ня прыйходзіў да іх.
18 Мора-ж хвалявалася, бо дзьмуў моцны вецер.
19 Праплыўшы каля дваццеці пяці, ці трыццаці стадыяў, яны ўбочылі Ісуса, як Ён ішоў па моры і збліжаўся да чаўна і спалохаліся.
20 Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся!
21 Яны хацелі ўзяць Яго ў човен, але човен адразу прыстаў да зямлі, да якое плылі.
22 На наступны дзень грамада, якая стаяла на тым баку мора і бачыла, што там ня было другога чаўна, апрача аднаго, і што Ісус не ўвайходзіў разам з вучнямі ў той човен, але вучні адплылі самыя,
23 а іншыя чаўны прыплылі з Тывэрыяды недалёка ад таго мейсца, дзе елі хлеб пасьля таго, як Госпад яго пабагаславіў.
24 Вось-же, калі народ угледзеў, што няма ні Ісуса, ні Ягоных вучнаў, то ўвайшлі ў чаўны і пераплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса.
25 І знайшоўшы Яго на другім баку мора, казалі Яму: Раббі, калі Ты сюды прыйшоў?
26 І адказваючы ім Ісус сказаў: сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі знакі, але таму, што елі хлеб і насыціліся;
27 працуйце-ж не дзеля ежы, якая гіне, але дзеля тае ежы, што трывае на вечнае жыцьцё, якую дасьць Сын Чалавечы, бо Яго азначыў сваею пячацьцю Айцец Бог.
28 Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб выконваць Божыя справы?
29 І адказваючы ім Ісус сказаў: справы Божыя ў тым, каб вы ўверылі ў Таго, Каго Ён паслаў.
30 Яны-ж сказалі Яму: які-ж Ты дасі знак, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш?
31 Нашыя бацькі елі манну ў пустыні, як пісана: "Хлеб з неба даў ім есьці".
32 Ісус-жа сказаў ім: сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Мой Айцец дае вам праўдзівы хлеб з неба,
33 бо Божы хлеб ёсьць той, што зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету.
34 Яны-ж сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсёды такі хлеб.
35 Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галадаваць, і хто веруе ў Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.
36 Але Я сказаў вам, што вы і бачылі Мяне, і ня верыце.
37 Усё, што дае Мне Айцец, прыйдзе да Мяне, і таго, што прыходзіць да Мяне, ня выганю вон,
38 бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю Таго, што паслаў Мяне;
39 воля-ж паслаўшага Мяне ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не загубіць, але ўсё гэтае ўваскрасіць у апошні дзень.
40 Воля паслаўшага Мяне Айца ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сыне і веруе ў Яго, меў вечнае жыцьцё, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
41 Жыды абурыліся на Яго за тое, што сказаў: Я хлеб жыцьця, што зыйшоў з неба.
42 І гаварылі: ці-ж ня ёсьць гэта Ісус сын Язэпа, Якога мы знаем бацьку і матку? Дык як-жа Ён кажа: Я зыйшоў з неба?
43 Ісус-жа адказаў ім і сказаў: не абурайцеся між сабою;
44 ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі Айцец, што паслаў Мяне, ня прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
45 У прарокаў ёсьць напісана: І ўсе будуць навучаны Богам. Кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, той прыходзіць да Мяне.
46 Не таму быццам нехта бачыў Айца акрамя Таго, хто ад Бога, той бачыў Айца,
47 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, мае вечнае жыцьцё.
48 Я хлеб жыцьця.
49 Вашыя бацькі елі манну ў пустыні і паўміралі,
50 хлеб-жа, які зыходзіць з неба, такі, што не памрэ, хто есьць яго.
51 Я хлеб жывы, што зыйшоў з неба: хто есьць гэты хлеб, будзе жыць вечна. Хлеб-жа, які Я дам, ёсьць Маё цела, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету.
52 І спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам есьці Сваё цела?
53 Ісус-жа сказаў ім: сапраўды, сапраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці цела Чалавечага Сына і піць Ягонае крыві, то ня будзеце мець у сабе жыцьця.
54 Хто есьць Маё цела і п’е Маю кроў, мае вечнае жыцьцё і ўваскрашу яго ў апошні дзень.
55 Бо Маё цела сапраўды ёсьць ежа, і Мая кроў сапраўды ёсьць напітак;
56 і хто есьць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне прабывае і Я ў ім.
57 адсутнічае
58 адсутнічае
59 адсутнічае
60 адсутнічае
61 адсутнічае
62 адсутнічае
63 адсутнічае
64 адсутнічае
65 адсутнічае
66 адсутнічае
67 адсутнічае
68 адсутнічае
69 адсутнічае
60 адсутнічае
71 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Івана, 6 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.