Быццё 2 верш » Быццё 2:9 — параўнанне перакладаў.

Быццё 2 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 2:9 / 2:9

Filter: all
І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла.

І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла.

І вырасціў Госпад Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на від і салодкае для ежы, таксама дрэва жыцця ў сярэдзіне раю і дрэва пазнання дабра і зла.

І вырасьціў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсялякае дзерва, прынаднае на пагляд і добрае на емя, і дзерва жыцьця сярод тога саду, і дзерва веданьня дабра й ліха.

І ўзгадаваў Бог яшчэ з зямлі дрэва ўсялякае, наўзрок прывабнае і для ежы прыдатнае, і Дрэва Жыцця пасярэдзіне раю, і Дрэва Ве́ды дабра і зла.

І ўзрасьціў Госпад Бог з глебы ўсякае дрэва, прывабнае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця пасярод саду, і дрэва веды дабра і зла.

И изведе Господь Богъ от земли всяко древо красно к позрению и добро ко укушению, древо теже живота посреди Раю и древо умения доброго и злого.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter