Эклезіяста 2 верш » Эклезіяста 2:17 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 2 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 2:17 / Экл 2:17

Filter: all
І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё — пустая марнасьць і пагоня за ветрам!

І зьненавідзеў я жыцьцё, бо ліхімі былі для мяне справы, што робяцца пад сонцам; бо ўсё — марнасьць і пагоня за ветрам.

Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.

І зьненавідзіў я жыцьцё; бо ліхая імне справа, спраўляная пад сонцам, бо ўсе марнасьць а немарасьць духа.

Дзеля гэтага абрыдла мне жыцьцё, бо пачалі мне падабацца ўсе справы, якія робяцца пад сонцам, бо ўсё дарэмнасьць і мучэньне духа.

Сего ради стошнило ми ся в животе моем, видечи все злые речи под солнцем и всю суету и утиснение духовно.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter