Эклезіяста 8 верш » Эклезіяста 8:15 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 8 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 8:15 / Экл 8:15

Filter: all
І ўславіў я радасьць; бо няма лепшага чалавеку пад сонцам, як есьці, піць і радавацца; гэта ідзе зь ім у працы ў дні жыцьця яго, якія даў яму Бог пад сонцам.

І пахваліў я радасьць, бо няма нічога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьці і піць, і весяліцца, і гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай у дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.

Дык пахваліў я радасць, бо нічога добрага няма чалавеку пад сонцам, — толькі каб есці, піць і радавацца, і хай атрымлівае ён толькі гэта ад працы сваёй у дні жыцця свайго, якія даў яму Бог пад сонцам.

І пахваліў я радасьць; бо нямаш лепшага чалавеку пад сонцам, як есьці, піць а весяліцца, бо гэта застанецца зь ім у гарапашнасьці дзён жыцьця ягонага, каторыя даў яму Бог пад сонцам.

І пахваліў я вясельле, бо няма нічога лепшага для чалавека пад сонцам, як есьці, піць і весяліцца, бо адно гэта застаецца яму з ягонай працы ў усе дні ягонага жыцьця, якое даў яму Бог пад сонцам.

Сего ради хвалил есм веселие, иже нет человеку лепшего под солнцем — токмо ясти, и пити, и радоватися. Понеже толико то возметь с собою с труду своего, во днех живота своего, еже дал ему бог под солнцем.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter