Найвышэйшая песьня 8 верш » Найвышэйшая песьня 8:5 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 8 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 8:5 / Песн 8:5

Filter: all
Хто там ідзе з пустэльні, абапершыся на каханага? Пад яблыняй я разбудзіў цябе: там цябе нарадзіла маці, там нарадзіла родная.

«Хто гэта, якая выходзіць з пустыні, абапіраючыся на любага свайго?» «Пад яблынай я пабудзіў цябе; там зачала цябе маці твая, там зачала цябе тая, што нарадзіла цябе.

«Хто тая, якая надыходзіць з пустыні, абапіраючыся на ўлюбёнага свайго?» «Пад яблыняй абудзіла я цябе; там пачала цябе маці твая, там пачала цябе радзіцелька твая.

Хто гэта ўзыходзячая з пустыні, што апіраецца на любовага свайго? Пад яблынаю пабудзіла я цябе: там труднілася, родзячы, маці твая, там труднілася тая, што радзіла цябе.

Хто гэта ўсходзіць ад пустыні, апіраючыся на свайго спалюбенца? Пад яблыняй разбудзіла я цябе: там радзіла цябе маці твая, там радзіла цябе радзіцелька твая.

Хто тая, што ўзыходзіць з пустыні, абапіраючыся на каханага? Пад яблыняй я абудзіла цябе, там зачала цябе маці твая, там зачала цябе радзіцелька твая.

Которая ся въсходить от пустынии, възлегаеть на милостника своего подъ яблонію, обудихъ тя, тамо болела тобою мати твоя и тамъ болела родителница твоя.

— Которая ест сее, иже вступуеть от пустыни, полна кохания возлегающи на любаго своего? — Под древом яблоневым возбудих тебе, ту ест порушена матка твоя, ту ест посквернена родителка твоя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter