Найвышэйшая песьня 8 верш » Найвышэйшая песьня 8:6 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 8 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 8:6 / Песн 8:6

Filter: all
Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсьцёнак: бо каханьне, як сьмерць — моцнае; рэўнасьць, як пекла — лютая; стрэлы яго — стрэлы вогненныя; яно — полымя непагаснае.

Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.

Пакладзі мяне як пячатку на сэрцы тваім, як пячатку на плячы тваім, бо магутнае, як смерць, каханне, і няўмольная, як пекла, рэўнасць, паходні яе — як паходні агню і Боскага полымя.

Пакладзі мяне, як пячаць, на сэрца свае, як пячаць на руку сваю; бо моцная, як сьмерць, любосьць; цьвярдая, як шэоль, завісьць; жар яе — жар агняны, поламя шугаючае ад яг.

Палажы мяне, як пячаць на сэрца тваё, як персьцень на руку тваю, бо крэпка, як сьмерць, любоў; люта, як пекла, заздрасьць; стрэлы яе — стрэлы агненныя; яна — полымя вельмі магутнае.

Пакладзі мяне пячаткай на сэрца тваё, пячаткай на тваю руку, бо каханьне моцнае, як сьмерць, і рэўнасьць лютая, як пекла; яго іскры — іскры агністыя, полымя нязгаснае.

Положи мя яко печать на сердци твоемъ, яко печать на мышци твоеи, иже силна яко смерть милость, и жьстка, яко адъ, ревность, искры ее — искры огневыи, поломя Божіе.

— Положи мя яко знамя на сердце твоем, и яко знамя на мышци твоей. Понеже силна ест яко смерть любовь, твердо яко бы Ад милование, светилници его сут яко бы светилници огня и пламени.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter