Найвышэйшая песьня 8 верш » Найвышэйшая песьня 8:7 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 8 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 8:7 / Песн 8:7

Filter: all
Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за любоў, іх адхілілі б з пагардай.

Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».

Вялікія воды не змогуць патушыць каханне, не затопяць яго рэкі; калі б чалавек аддаў усю маёмасць дому свайго за каханне, то быў бы адрынуты з пагардай».

Вялікія воды ня могуць загасіць любосьці, і рэкі не зальлюць яе. Калі б хто даў усе багацьце дому свайго за любосьць то ён быў бы чыста пагрэбаваны.

Вялікія воды ня могуць пагасіць любові, і рэкі не заліюць яе. Калі бы хто даваў усё багацьце дому свайго за любоў, то ён быў-бы адкінуты з пагардай.

Воды вялікія ня могуць згасіць каханьне, і рэкі яго не затопяць; і калі б даў нехта ўсё майно дома свайго за каханьне, зганяць яго пагардай.

Воды силныи не могуть угасити милости, и рекы не заплавять ее. Абы далъ человекъ весь добытокъ дому своего за милость, ничто тое есть ему.

Воды многи не могли суть угасити любви и ни же реки затопять ея. Аще бы дал человек все имение дому своего за любовь, яко бы ничто же погордит им.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter