Данііла 9 верш » Данііла 9:21 — параўнанне перакладаў.

Данііла 9 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 9:21 / Дан 9:21

Filter: all
калі я яшчэ гаварыў на малітве, а муж Гаўрыіл, якога бачыў я раней ва ўяве, хутка прыляцеўшы, дакрануўся да мяне ў часіну вячэрняй ахвяры

І калі я яшчэ гаварыў у малітве, муж гэты, Габрыэль, якога я бачыў у відзежы раней, сьпяшаючыся, пасьпяшаўся і дакрануўся да мяне ў часе вечаровай ахвяры хлебнай.

калі яшчэ працягваў я малітву, вось, муж Габрыэль, якога бачыў я перад тым у бачанні, дакрануўся да мяне, хутка лятаючы, у час вячэрняй ахвяры;

І пакуль я гукаў у малітве, муж тый Гаўрэль, каторага я бачыў у відзені спачатку, ўборзьдзе прыляцеў, даткнуўся да мяне каля часу вячэрнага аброку,

калі я яшчэ маліўся, муж Гаўрыла, якога я бачыў у відзежы на пачатку, хутка лецючы, дакрануўся да мяне, каля часу вячорнай ахвяры

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter