Паводле Лукаша 6 верш » Лукаша 6:46 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 6 верш 46

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 6:46 / Лк 6:46

Filter: all
Што вы клічаце Мяне: «Госпадзе! Госпадзе!» і ня робіце таго, што Я кажу?

Чаму называеце Мяне: “Госпадзе! Госпадзе!” — і ня робіце таго, што Я кажу?

Чаму прызываеце Мяне: “Госпадзе, Госпадзе!”, — і не выконваеце таго, што кажу?

«І чаму вы гукаеце Мяне: "Спадару, Спадару", а ня робіце таго, што Я кажу?

Што завецё Мяне́: Госпадзе! Госпадзе! і ня робіце таго, што Я кажу?

Што́ ж клíчаце Мяне: «Госпадзі, Госпадзі!», а не робіце таго, што Я кажу?

Што вы клічаце Мяне: “Пане, Пане”, а не выконваеце таго, што Я кажу?

Што ж клічаце Мяне: «госпадзе, Госпадзе!», а не робіце таго, што Я кажу?

Што ж (вы) называеце Мяне: Госпадзе, Госпадзе, і ня выконваеце таго, што (Я) кажу?

Пашто вы завяце Мяне, Госпадзе, Госпадзе, а ня выконваеце таго, што гавару вам?

Чаму-ж вы завецё мяне: «Пане, Пане», а ня робіце, што я кажу?

Čamu-ž wy zawiecio mianie: "Panie, Panie", a nia robicie, što ja kažu?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter