Дзеі 1 верш » Дзеі 1:6 — параўнанне перакладаў.

Дзеі 1 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Дзеі 1:6 / Дз 1:6

Filter: all
Пасьля гэтага яны, сыйшоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: ці ня гэтым часам, Госпадзе, аднаўляеш Ты царства Ізраілю?

А яны, зыйшоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: «Госпадзе, ці ня ў гэты час Ты адновіш валадарства Ізраіля?»

Пыталіся ў Яго тыя, што былі сабраны, кажучы: «Госпадзе, ці не ў гэты час адновіш царства Ізраэля?»

Затым яны, зышоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: «Спадару, ці ня гэтага часу Ты адновіш гаспадарства Ізраелю?»

Дык яны, зыйшоўшыся разам, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці ня ў гэтым часе адбудуеш царства Ізраілю?

Таму́ яны, сышо́ўшыся, пыта́ліся ў Яго́, ка́жучы: Го́спадзі, ці не ў гэты час аднаўля́еш Ты ца́рства Ізра́ілю́

Таму сабраныя пыталіся ў Яго: «Пане, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраэля?»

Дык тыя, што зышліся, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці не ў гэты час Ты ўзнаўляеш царства Ізраілю?

Дык яны, зыйшоўшыся ра́зам, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе! ці ня ў гэтым часе аднаўляеш (Ты) Валадарства Ізраэлю?

Дык тыя, што былі зыйшоўшыся, пыталіся ў яго, кажучы: Пане, ці ў гэтым часе адбудуеш каралеўства Ізраілю?

Dyk tyja, što byli zyjšoŭšysia, pytalisia ŭ jaho, kažučy: Panie, ci ŭ hetym časie adbuduješ karaleŭstwa Izrailu?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter