Дзеі 8 верш » Дзеі 8:11 — параўнанне перакладаў.

Дзеі 8 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Дзеі 8:11 / Дз 8:11

Filter: all
А слухалі яго таму, што ён доўгі час зьдзіўляў іх чарадзействамі.

Прыслухоўваліся ж да яго дзеля таго, што ён даволі часу чараваньнем зьдзіўляў іх.

І лічыліся з ім, бо ён доўгі час чмуціў іх сваімі чарамі.

Зважалі на яго, бо ён даўгі час зумяваў іх чарамі сваімі.

А ўзіраліся на яго затым, што даволі часу чарамі іх задзіўляў.

А слухалі яго таму, што ён доўгі час чарадзе́йствам здзіўля́ў іх.

І слухаліся яго, бо ён доўгі час здзіўляў іх чарадзействам.

А слухалі яго таму, што ён даволі доўгі час здзіўляў іх вядзьмарствам.

А слухалі яго ўважліва таму, што (ён) даволі часу магіяй зьдзіўляў іх.

А ўважалі яго затым, што праз многа часу сваімі чарамі чмуціў іх.

A ŭwažali jaho zatym, što praz mnoha času swaimi čarami čmuciŭ ich.

и внимаху ему, занеже велие время удивляше их чародеаниемъ своимъ.

и внимаху ему занеже велие время удивляше их чародеаниемъ своимъ •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter