Дзеі 8 верш » Дзеі 8:36 — параўнанне перакладаў.

Дзеі 8 верш 36

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Дзеі 8:36 / Дз 8:36

Filter: all
Тым часам, едучы па дарозе, яны прыехалі да вады, і кажэнік сказаў: вось, вада: што перашкаджае мне ахрысьціцца?

А як ехалі па дарозе, прыйшлі да вады; і кажа эўнух: «Вось вада. Што перашкаджае мне быць ахрышчаным?»

І калі ехалі па дарозе, пад’ехалі да нейкай вады, і гаворыць еўнух: «Вось вада, што перашкаджае мне быць ахрышчаным?»

І, як ехалі далей дарогаю, прыехалі да аднае вады, і легчанец кажа: «Во вада, што перакажае імне хрысьціцца?»

Едучы-ж па дарозе, прыйшлі к вадзе́; і сказаў е́ўнух: Вось вада; што-ж перашкаджае мне́ ахрысьціцца?

Калі ж яны е́халі па дарозе, прые́халі да нейкай вады́, і е́ўнух сказаў: вось вада; што́ перашкаджа́е мне ахрысцíцца?

Калі яны ехалі па дарозе, наблізіліся да нейкай вады, і еўнух сказаў: «Вось вада. Што перашкаджае мне ахрысціцца?»

І, едучы дарогаю, яны пад’ехалі да нейкай вады, і еўнух кажа: Вось вада, што перашкаджае мне хрысціцца?

І калі ехалі па дарозе, (яны) пад’ехалі да вады, і кажа еўнух: вось вада; што перашкаджае мне быць ахрышчаным?

А калі яны ехалі дарогаю, прыехалі да нейкае вады. І сказаў еўнух: Вось вада, што мне перашкаджае ахрысьціцца?

A kali jany jechali darohaju, pryjechali da niejkaje wady. I skazaŭ jeŭnuch: Woś wada, što mnie pieraškadžaje achryścicca?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter