Дзеі 8 верш » Дзеі 8:39 — параўнанне перакладаў.

Дзеі 8 верш 39

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Дзеі 8:39 / Дз 8:39

Filter: all
А калі яны выйшлі з вады, Дух Гасподні падхапіў Піліпа, і кажэнік ужо ня бачыў яго, і паехаў сваёю дарогаю, радуючыся.

Калі ж выйшлі яны з вады, Дух Госпада падхапіў Філіпа, і эўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу, радуючыся.

А калі выйшлі з вады, Дух Госпадаў схапіў Піліпа, і еўнух не бачыў яго ўжо больш, але паехаў у сваю дарогу радасны.

Як жа яны вышлі з вады, Дух Спадароў няў Піліпа, і легчанец ня бачыў яго болей, бо паехаў сваёй дарогаю, цешачыся.

Калі-ж выйшлі із вады, Дух Гасподні схапіў Піліпа, і е́ўнух больш ня бачыў яго, бо пае́хаў у сваю дарогу усьце́шаны.

Калі ж яны выйшлі з вады, Дух Святы́ сышо́ў на е́ўнуха; Ангел жа Гасподні забра́ў Філіпа, і больш не бачыў яго е́ўнух, і праця́гваў шлях свой, ра́дуючыся.

Калі выйшлі з вады, Дух Пана падхапіў Філіпа, і еўнух ужо больш не бачыў яго, і працягваў свой шлях, радуючыся.

І калі яны выйшлі з вады, Дух [Святы зышоў на еўнуха, а Анёл] Гасподні забраў Філіпа, і еўнух больш не бачыў яго, бо ён паехаў сваёю дарогаю, радуючыся.

Калі ж яны выйшлі з вады Дух Госпада падхапіў Піліпа, і еўнух больш ня ўбачыў яго і радуючыся падоўжыў шлях свой.

А калі выйшлі з вады, Дух сьвяты хваціў Філіпа, і болей ня бачыў таго еўнух, але ехаў дарогаю сваею, радуючыся.

A kali wyjšli z wady, Duch światy chwaciŭ Filipa, i bolej nia bačyŭ taho jeŭnuch, ale jechaŭ darohaju swajeju, radujučysia.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter