Першае да Карынфянаў 15 верш » 1 да Карынфянаў 15:27 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 15 верш 27

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 15:27 / 1Кар 15:27

Filter: all
бо «ўсё пакарыў пад ногі Ягоныя»; калі ж сказана, што Яму ўсё падначалена, дык ясна, што акрамя Таго, Які пакарыў Яму ўсё.

бо ўсё падпарадкаваў пад ногі Яго. А калі сказана, што ўсё падпарадкавана, зразумела, што акрамя Таго, Які падпарадкаваў Яму ўсё.

Бо Ён ўсё пакарыў пад ногі Яго. Калі сказана: «Усё падначалена Яму», то, канешне, акрамя Таго, Хто Яму ўсё падначаліў.

Бо ўсе паддаў пад ногі Ягоныя». Калі ж сказана, што ўсе паддана, дык ясна, што апрача таго, хто паддаў Яму ўсе.

бо ўсё пакарыў пад ногі Яго; калі-ж сказана, што Яму ўсе пакорна, дык ясна, што апрача Таго, Хто пакарыў Яму ўсё.

таму што Ён усё пакары́ў пад ногі Яго; калі ж скажа, што ўсё пако́рана Яму, то ясна, што акрамя Таго, Хто пакары́ў Яму ўсё.

бо ўсё пакладзена пад ногі Ягоныя. Калі ж скажа, што ўсё падпарадкавана, то відавочна, за выключэннем таго, хто падпарадкаваў Яму ўсё.

Бо Ён усё падпарадкаваў пад Яго ногі. Калі ж Ён скажа, што ўсё падпарадкавана, — ясна, што за выключэннем Таго, Хто падпарадкаваў Яму ўсё.

бо ўсё пакарыў (Бацька) пад Ногі Ягоныя. А калі ска́зана, што ўсё пакорана (Яму, дык) ясна, што акрамя Таго, Хто пакарыў Яму ўсё.

ўсё бо падножжам ног Ягоных; калі-ж гаворыцца: Яму ўсё падданае, дык бяссумніўма — апрача Таго, Каторы Яму ўсё падуладніў.

Вся бо покори под нозе Его • Егда же речеть Писание, яко вся покорена суть Ему • Яве ест иже кроме толико покорившего Ему вся •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter