Другое да Карынфянаў 1 верш » 2 да Карынфянаў 1:11 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 1 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 1:11 / 2Кар 1:11

Filter: all
калі паспрыяе і ваша малітва за нас, каб за дадзенае нам па просьбе многіх, многія падзякавалі за нас.

пры дапамозе і вашай малітвы за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.

за дапамогай вашых малітваў за нас, каб за той дар, што мы маем ад многіх людзей, многія падзяку складалі за нас.

І вы супрацаваць будзеце малітвамі за нас, каб за дары нам, за прычынаю шмат каго, дзякаваньне было за нас.

пры дапамозе і вашай малітве за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.

пры садзейнічанні і вашай малітвы за нас, каб за дадзенае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.

бо і вы заступаецеся за нас у малітвах, каб многія дзякавалі за нас і за дар, дадзены нам па просьбе многіх.

калі і вы паспрыяеце вашай малітвай за нас для таго, каб за дараванае нам праз многіх, многімі людзьмі была ўзнесена за нас падзяка.

і пры спрыяльнай вашай малітве за нас, каб праз (малітвы) многіх аб дару нам, многія атрымалі падставу быць удзячнымі за нас.

пры дапамозе і вашай за нас малітвы, каб за дар атрыманы дзеля просьбы многіх, многія за нас і дзякавалі.

егда вы насъ воспоможете молитвою своею • Дабы от многыхъ лиць были благодарения о насъ Богови, давшему намъ дарования Своя •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter